Мэлядрама ў Беларусі

Мэлядра́ма ў Белару́сі — жанр, які пачаў пашырацца на землях Беларусі на пачатку XX стагодзьдзя.

У Беларусі мэлядрама ўзьнікла ў пачатку XX стагодзьдзя пад час адраджэньня беларускага прафэсійнага тэатру. Разьвівалася праз увядзеньне асобных складнікаў мэлядрамы. Творцы абіралі даходлівы для гледачоў выгляд, найбольш просты й адкрыты спосаб узьдзеяньня на пачуцьці. Беларуская мэлядрама мае дэмакратычную накіраванасьць, грамадзкую напоўненасьць і значнасьць. Пакінула значны адбітак на драматургіі Каруся КаганцаУ нашым шчасьці няшчасьце схавана» й «Сын Даніла»), Максіма ГарэцкагаАтрута»), Канстанцыі БуйлоСягоньняшнія і даўнейшыя»), Леапольда РодзевічаБлуднікі» і «Пакрыўджаныя»), Уладзіслава ГалубкаАпошняе спатканьне», «Бязьвінная кроў», «Праменьчык шчасьця», «Ганка» й «Пан Сурынта»), Міхася ЧаротаНа Купальле») і Васіля ГарбацэвічаЧырвоныя кветкі Беларусі»).

З 2-ой паловы 1920-х гг. разьвіцьцё жанру запаволілася. Асобныя прыёмы й складнікі выкарысталі ў сваіх п’есах Кандрат КрапіваЛюдзі і д’яблы» й «На вастрыі»), Пятро ВасілеўскіДзіўны дом»), Іван ШамякінІ змоўклі птушкі») і Анатоль ДзялендзікГрэшная любоў»)[1].

Кінэматограф

рэдагаваць

У беларускім кіно разьвілася ў сямейна-побытавы любоўны фільм: Уладзімер Корш-Саблін «Маё каханьне» (1940), Восіп Шульман «Зялёныя агні» (1956) і «Шчасьце трэба берагчы» (1958), Сяргей Сплашноў «Нашы суседзі» (1957) і «Каханьнем трэба даражыць» (1960), Зьміцер Зайцаў «Кветкі правінцыі» (1995). Мэлядраматычныя рысы мае шэраг гістарычных фільмаў: Уладзімер Гардзін «Кастусь Каліноўскі» (1928), Корш-Саблін «Чырвонае лісьце» (1958) і Мікалай Фігуроўскі «Гадзіньнік спыніўся апоўначы» (1959), таксама тэлесэрыялы «Раман імпэратара» Дыямары Ніжнікоўскай (1994) і «Пракляты ўтульны дом» Уладзімера Арлова (1999)[1].

Літаратура

рэдагаваць