Тэлесэрыял

шматсэрыйная тэлевізійная перадача

Тэлесэрыял — мастацкі альбо дакумэнтальны кінамастацкі твор, які складаецца з мноства сэрыяў і прызначаны для дэманстрацыі па тэлебачаньні. Да зьяўленьня тэлесэрыялаў існавалі кінасэрыялы, якія дэманстраваліся ў кінатэатрах. Існуе (даволі ўмоўна) падзел на «клясычныя» сэрыялы і многасэрыйныя тэлефільмы. Крытэры падзелу дакладна ня вызначаныя, таму падпаданьне сэрыяла ў тую ці іншую катэгорыю залежыць, у асноўным, ад суб’ектыўных схільнасьцяў прадусара, тэлекрытыка і г. д.