Сяргей Сплашноў
Сяргей Сплашноў (10 верасьня 1907, Масква, Расейская імпэрыя — 6 красавіка 1979, Менск, БССР) — беларускі савецкі рэжысэр і сцэнарыст, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1970).
Сяргей Сплашноў | |
Дата нараджэньня | 10 (23) верасьня 1907 або 10 верасьня 1907[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 6 красавіка 1979[2] (71 год) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | рэжысэр, сцэнарыст, кінарэжысэр |
Месца працы | |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0819274 |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся 10 верасьня 1907 году ў Маскве. З 1928 па 1929 год працаваў на кінастудыі Межрабпамфільм на пасадзе памочніка рэжысэра, а з 1929 па 1933 год працаваў асістэнтам рэжысэра на кінастудыі Ленфільм.
У 1933 годзе пераехаў у БССР і быў прыняты ў склад кінастудыі Белдзяржкіно, дзе і працаваў аж да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. У 1941 годзе ў пачатку вайны пайшоў добраахвотнікам на фронт і трапіў у акружэнне і апынуўся ў палоне, але яму ўдалося адтуль збегчы і ён далучыўся да партызанскага атраду, быў цяжка паранены і ў сувязі з гэтым быў дэмабілізаваны ў 1944 годзе і вярнуўся на кінастудыю Беларусьфільм.
Памёр 6 красавіка 1979 году ў Менску.
Фільмаграфія
рэдагавацьАктор
рэдагаваць- 1930 — Весёлая вайна — Жорж.
- 1932 — Пячатка часу — кіраўнік.
Рэжысэр
рэдагаваць- 1941 — Песьня пра сяброўства
- 1948 — Родныя напевы
- 1955 — Зялёныя агні
- 1957 — Нашыя суседзі
- 1973 — Цешча
Сцэнарыст
рэдагаваць- 1938 — Маска (арыгінальны тэкст — Антон Чехаў) + рэжысэр
- 1938 — Мянтуз (арыгінальны тэкст — Антон Чехаў) + рэжысэр
- 1959 — Каханьне трэба берагчы + рэжысэр
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ Bibliothèque nationale de France Sergej Splošnov // data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.