Пракляты ўтульны дом
«Пракля́ты ўту́льны дом» (па-расейску: Проклятый уютный дом) — адзін зь першых беларускіх тэлесэрыялаў. (33 сэрыі). Прэм’ера на беларускім тэлебачаньні адбылася 13 студзеня 1999.
Пракляты ўтульны дом | |
Проклятый уютный дом | |
Жанр | гістарычны тэлесэрыял[d] і тэлесэрыял-трымценьнік[d] |
---|---|
Рэжысэр | Уладзімер Арлоў |
Сцэнарыст | Уладзімер Халіп |
Заснаваны на | The Faithful River[d] |
У ролях | Алена Мазгова Данатас Банёніс Віталь Рэдзько Юры Паплёўка Юры Ступакоў Уладзімер Арлоў Мікалай Кірычэнка Валер Бандарэнка Ганна Шут Алег Корчыкаў Расьціслаў Янкоўскі |
Кампазытар | |
Апэратар | Іван Скарынаў |
Вытворчасьць | Бел-видео-кино |
Распаўсюд | Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь |
Дата выхаду | 1998 |
Працягласьць | 33 сэрыі |
Краіна | Беларусь |
Мова | расейская, польская, беларуская |
Афіцыйны сайт |
Сэрыял зьняты па матывах раману Стэфана Жаромскага «Верная рака».
Дзеяньне адбываецца пад час паўстаньня 1863—1864 гадоў у Заходняй Беларусі. Паранены паўстанец пасьля прайгранай бітвы, рабунку марадзёраў і ўцёкаў ад мясцовых сялянаў, што зьбіраліся яго здаць расейцам, ратуецца ў доме зьбяднелага шляхціча і яго дачкі. За героем палюе жандар царскага войска, ён жа камандзір іншага аддзелу паўстанцаў, брат-блізьнюк забітага жандара.
Фільм здымалі ў будынку бібліятэкі Храптовічаў у Шчорсах[1].
Акторы
рэдагаваць- Алена Мазгова
- Данатас Банёніс
- Віталь Рэдзька
- Юры Паплёўка
- Юры Ступакоў
- Уладзімер Арлоў
- Расьціслаў Янкоўскі
- Мікалай Кірычэнка
- Валер Бандарэнка
- Ганна Шут
- Алег Корчыкаў
- Аляксандр Ждановіч
- Генадзь Шкуратаў
- Алёна Сідарава
- Андрэй Дударэнка
- Людзьміла Наўмовіч
- Анатоль Голуб
- Аляксандр Кашпераў
- Міхаіл Пятроў
- Анатоль Цярпіцкі
- Уладзімер Шэлестаў
- Артур Федаровіч
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Палац Храптовічаў у Шчорсах(недаступная спасылка)