Мурыны Малыя
Мурыны́ Малы́я[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, на левым беразе ракі Лясная, за 700 м на захад ад аўтадарогі Берасьце — Каменюкі (Р83), за 6 км на паўднёвы захад ад Камянцу, за 33 км на поўнач ад Берасьця, за 33 км на паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Жабінка на лініі Берасьце — Баранавічы. Уваходзіць у Відамлянскі сельсавет.
Мурыны Малыя | |
трансьліт. Muryny Malyja | |
Першыя згадкі: | 19 стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Відамлянскі |
Насельніцтва: | 24 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225051[1] |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°23′7″ пн. ш. 23°46′58″ у. д. / 52.38528° пн. ш. 23.78278° у. д.Каардынаты: 52°23′7″ пн. ш. 23°46′58″ у. д. / 52.38528° пн. ш. 23.78278° у. д. |
± Мурыны Малыя |
Гісторыя
рэдагаваць- канец XIX ст.: вёска Мурыны Малыя ў Камянец-Літоўскай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1897: паводле перапісу ў складзе Мурынскай сельскай грамады, 9 двароў, 57 жыхароў.
- 1921: у складзе Камянец-Літоўскай гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва міжваеннай Польшчы.
- 1923: 6 двароў, 26 жыхароў.
- 1939: у складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: вёска ў Відамлянскім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, 13 двароў, 90 жыхароў.
- 1950: у складзе калгасу «30 год БССР».
- 1960: 50 жыхароў.
- 1964: у Камянецкім сельсавеце.
- 1970: 46 жыхароў, у калгасе імя Кірава.
- 1986: у Відамлянскім сельсавеце.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 24 жыхары
- 2005 год — 23 жыхары, 8 двароў[3]
- 1999 год — 22 жыхары
Інфраструктура
рэдагавацьУ складзе ААТ «Відамлянскае».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Белпошта
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 163
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 65—66
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 65—66.