МАЗ-231
«МАЗ-231» — прадмесьцева-міжгародні аўтобус, які «Менскі аўтамабільны завод» вырабляе з 2012 году.
«МАЗ-231» | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Вытворца | «Менскі аўтамабільны завод» |
Гады вытворчасьці | з 2012-га |
Месца вытворчасьці | Менск (Беларусь) |
Зьнешні выгляд | |
Кляса | аўтобус |
Кузаў | апорны, 2-дзьверны |
Кампанаваньне | заднерухавіковае |
Колькасьць дзьвярэй | |
Сілавы блёк | |
Рухавік | радны: турбадызэльны, 7,2 літры |
Трансьмісія | ручная: 6 ступеняў |
Прывад | пярэдні (4х2) |
Габарыты | |
Колавая база | 618 см |
Даўжыня | 1198,5 см |
Шырыня | 255 см |
Вышыня | 332 см |
Клірэнс | 19 см |
Маса | 13 200 кг |
Поўная маса | 18 000 кг |
Максымальная хуткасьць | 119 км/гадзіна |
Гісторыя | |
Папярэднік | «МАЗ-152» |
Падобныя | «МАЗ-232» |
Адносіцца да 2-га пакаленьня прадмесьцева-міжгародных аўтобусаў «МАЗ» сэрыйнай вытворчасьці. Прызначаецца для перавозу 71 чалавека, у тым ліку 51-го на сядзеньнях. Аб’ём багажніка складае 5 м³. Дызэльны 6-цыліндравы рухавік унутранага згараньня «Даймлер OM 926LA» нямецкай вытворчасьці мае магутнасьць 326 конскіх сілаў (240 кіляват). Гэты рухавік адпавядае патрабаваньням «Эўра-5» па абмежаваньні забруджваньня паветра, якія набылі моц з 1 кастрычніка 2008 г. паводле Дырэктывы Эўрапейскага парлямэнту і Рады Эўрапейскага Зьвязу ад 13 сьнежня 1999 г. «1999/96/EC». 5-7 чэрвеня 2012 году ў Ніжнім Ноўгарадзе (Расея) аўтобус паказалі на Міжнародным аўтобусным салёне Расеі[1]. На 2017 год экспартная цана складала каля $168 000.
Уласьцівасьці
рэдагавацьЗалежная пнэўматычная падвеска: пярэдняя — 2-пнэўмабалённая з 1-м амартызатарам, задняя — 4-балённая з 4-ма амартызатарамі.
Тармазная сыстэма з гіпоіднай галоўнай перадачай. Адлегласьць між коламі: пярэднімі — 207,5 см, заднімі — 181,4 см.
Дыскавыя колы: 8,25х22,5 см. Шыны 295/80R22,5.
Разьмеркаваньне нагрузкі —
- пры парожняй масе: на пярэднюю вось — 5650 кг (42,8%), на заднюю — 7850 кг;
- пры поўнай масе: на пярэднюю — 6850 кг (38%), на заднюю — 11 150 кг;
- пры найбольшай тэхнічна дапушчальнай масе (19 300 кг): на пярэднюю — 7100 кг (36,8%), на заднюю — 12 200 кг.
Зьнешні габарытны радыюс павароту — 12,5 м. Найбольшы пад’ём, які пераадольваецца з поўнай масай — 30%.
Разгон да 60 км/гадзіна за 36 сэкундаў. Рэсурс да 1-га капітальнага рамонту — 700 000 км язды.
Аб’ём паліўнага бака — 280 літраў. Вадкасны падагравальнік рухавіка — 30 кіляват.
Антыблякавальнік колаў пры тармажэньні, супрацьбуксавальнік для захаваньня счапленьня колаў з дарогай.
Момант сілы: 1300 ньютанмэтраў пры 1600 абаротаў/хвіліна[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ МАЗ прэзэнтаваў у Ніжнім Ноўгарадзе два новыя аўтобусы // Зьвязда : газэта. — 14 чэрвеня 2012. — № 112 (27227). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
- ^ Кіраўніцтва па выкарыстаньні аўтобуса «МАЗ-231» (рас.) // ААТ«Менскі аўтамабільны завод», 2017 г. Праверана 24 сьнежня 2017 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Аўтобус «МАЗ-231» (рас.) // ТАА «МАЗ-Рус» (в. Пуцілкава, Краснагорскі раён, Маскоўская вобласьць), 2017 г. Праверана 24 сьнежня 2017 г.
Гэта — накід артыкула пра аўтамабілі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |