Мартын Дэмічэліс
Марты́н Гасто́н Дэмічэ́ліс (па-гішпанску: Martín Gastón Demichelis, marˈtin demiˈt͡ʃelis; нарадзіўся 20 сьнежня 1980 году, Жустыніяна Пасэ, Аргентына) — былы аргентынскі футбаліст, гулец зборнай Аргентыны. Дзейнічаў у асноўным як цэнтральны абаронца, часам выступаў і на пазыцыі адцягнутага назад паўабаронцы.
Мартын Дэмічэліс | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 20 сьнежня 1980[1][2][3][…] (43 гады) | |
Рост | 184 см | |
Вага | 80 кг | |
Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1997—2003 2003—2011 2011—2013 2013 2013—2016 2016—2017 2017 |
Рывэр Плэйт Баварыя Маляга Атлетыка Мадрыд Манчэстэр Сіці Эспанёл Маляга |
51 (1) 174 (13) 84 (8) 0 (0) 78 (3) 2 (0) 10 (0) |
Зборныя | ||
2005—2016 | Аргентына | 51 (2) |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьПрафэсійная кар’ера Мартына пачалася ў 2001 року ў клюбе «Рывэр Плэйт» з Буэнас-Айрэсу, у моладзевай школе якога ён вучыўся тры гады. Дэбют за клюб у першым дывізіёне адбыўся 2 верасьня 2001 году.
У 2003 Дэмічэліс перайшоў у нямецкую «Баварыю» за 4,5 мільёну €. Першыя сэзоны яго перасьледавалі траўмы, але пры новым трэнэры Фэліксе Магаце Дэмічэліс стаў гульцом асноўнага складу. Наступны трэнэр Отмар Гіцфэльд пасьпяхова перавёў Мартына з паўабаронцаў на пазыцыю цэнтральнага абаронцы. Зь Люісам ван Галем стасункі ў гульца ня склаліся[5], ён перастаў трапляць у аснову і выказаў жаданьне перайсьці ў іншы клюб. За «Баварыю» Мартын выступаў цягам сямі з паловай гадоў[6] і заваяваў з клюбам 11 тытулаў.
Напрыканцы сьнежня 2010 року Дэмічэліс падпісаў угоду з гішпанскай «Малягай», якую трэніраваў ягоны былы трэнэр па «Рывэр Плэйт» Мануэль Пэлегрыні. Дэбют у Ля Лізе адбыўся 8 студзеня 2011 ў матчы з Атлетыкам Більбао. У гэтым сэзоне клюб здолеў пазьбегнуць вылету, а 22 жніўня 2012 Мартын забіў першы гол каманды ў Лізе чэмпіёнаў, адолеўшы грэцкі «Панатынаікос» зь лікам 2:0[7].
Па сканчэньні кантракту з «Малягай» Дэмічэліс перайшоў у «Атлетыка Мадрыд»[8], у якім правёў меней за два месяцы і ніводнага разу ня выйшаў на поле.
1 верасьня 2013 году Мартын Дэмічэліс перайшоў у клюб ангельскай Прэм’ер-лігі «Манчэстэр Сіці»[9], дзе ізноў далучыўся да свайго колішняга трэнэра па «Рывэр Плэйт» і «Малязе» Мануэля Пэлегрыні. Дэбют у складзе манчэстэрцаў адбыўся 27 кастрычніка 2013, а першы гол за МС Дэмічэліс забіў 22 сакавіка 2014 году ў матчы з «Фулгэмам», які завяршыўся зь лікам 5:0[10].
Міжнародная
рэдагавацьМартын Дэмічэліс дэбютаваў за зборную Аргентыны ў 2005 року. 11 верасьня 2007 забіў свой першы гол у ейным складзе ў таварыскім матчы са зборнай Аўстраліі (1:0).
У зборнай Дыега Марадоны Дэмічэліс згуляў ва ўсіх матчах на чэмпіянаце сьвету ў Паўднёвай Афрыцы і забіў першы гол матчу групавой стадыі са зборнай Грэцыі[11].
У лістападзе 2011 року Дэмічэліс страціў месца ў зборнай пасьля кваліфікацыйнага матчу на чэмпіянат сьвету супраць Балівіі. Праз два з паловай гады ён быў нечакана ўключаны ў склад зборнай на ЧС-2014[12].
Узнагароды
рэдагаваць«Рывэр Плэйт»:
- Чэмпіён Аргентыны: 2002(к), 2003(к)
«Баварыя»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2005, 2006, 2008, 2010
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2005, 2006, 2008, 2010
- Уладальнік Кубка нямецкае лігі: 2004, 2007
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2010
- Фіналіст Лігі чэмпіёнаў: 2010
«Манчэстэр Сіці»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2014
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2014, 2016
Аргентына:
- Фіналіст Кубку канфэдэрацыяў: 2005
Сям’я
рэдагавацьУ 2007 року ажаніўся з мадэльлю Эвангелінай Андэрсан, маюць сына Мартына Бастыяна (нарадзіўся ў 2009 годзе)[13].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Martín Demichelis // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Martín Demichelis // FBref (мн.)
- ^ а б в MARTIN GASTON DEMICHELIS // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б https://www.clarin.com/deportes/martin-demichelis-chico-justiniano-posse-crio-river-bayern-munich-forjo-dt_0_iGznWWVOlD.html
- ^ Demichelis unhappy with life at Bayern Munich (анг.) ESPN FC Праверана 18 чэрвеня 2014 г.
- ^ Demichelis: I love Bayern (анг.) Bundesliga 2013/2014. FIFA (30 кастрычніка 2010). Праверана 18 чэрвеня 2014 г.
- ^ Paul Bryan. (22 жніўня 2012) Málaga prove too strong for Panathinaikos (анг.). UEFA. Праверана 18 чэрвеня 2014 г.
- ^ Demichelis joins Atletico Madrid (анг.) SoccerNews Праверана 18 чэрвеня 2014 г.
- ^ @dclayton_mcfc. (1 верасьня 2013) Martin Demichelis has joined City from Atletico Madrid (анг.). Manchester City FC. Праверана 18 чэрвеня 2014 г.
- ^ Alistair Magowan. (22 сакавіка 2014) Manchester City 5-0 Fulham (анг.) BBC Sport. BBC. Праверана 18 чэрвеня 2014 г.
- ^ Paul Fletcher. (22 чэрвеня 2010) Greece 0-2 Argentina (анг.) BBC Sport. BBC. Праверана 18 чэрвеня 2014 г.
- ^ Harry West. (16 траўня 2014) The Manchester City center back appeared in just two World Cup qualifiers for the South American power (анг.) Goal Canada Праверана 18 чэрвеня 2014 г.
- ^ Advice for WAGs from playmate Evangelina Anderson (анг.) Soccerlens Праверана 18 чэрвеня 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьМартын Дэмічэліс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў