Маркоўскае

вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Марко́ўскае[1]вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, на левым беразе ракі Убарці, за 11 км на ўсход ад Баравога, за 12 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтру Лельчыцаў, за 77 км ад чыгуначнай станцыі Ельск, на аўтамабільнай дарозе Лельчыцы — Глушкавічы (Р36). Маркоўскае ўваходзіць у склад Бараўскога сельсавету.

Маркоўскае
трансьліт. Markoŭskaje
Першыя згадкі: XX стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Лельчыцкі
Сельсавет: Бараўскі
Вышыня: 150 м н. у. м.
Насельніцтва: 364 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2356
Паштовы індэкс: 247845
СААТА: 3228836021
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°43′28″ пн. ш. 28°12′32″ у. д. / 51.72444° пн. ш. 28.20889° у. д. / 51.72444; 28.20889Каардынаты: 51°43′28″ пн. ш. 28°12′32″ у. д. / 51.72444° пн. ш. 28.20889° у. д. / 51.72444; 28.20889
Маркоўскае на мапе Беларусі ±
Маркоўскае
Маркоўскае
Маркоўскае
Маркоўскае
Маркоўскае
Маркоўскае

Гісторыя

рэдагаваць

Па пісьмовых крыніцах вядома з пачатку XX стагодзьдзе як хутар Лельчыцкай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні.

У ліпені 1943 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 4 жыхароў.

З 22 сьнежня 1959 году цэнтар сельсавету.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 11 двароў, 72 жыхары; 1917 год — 15 двароў, 105 жыхароў; 1940 год — 65 двароў, 310 жыхароў; 1998 год — 158 двароў, 395 жыхароў; 1999 год — 402 жыхары; 2000 год — 153 двары, 374 жыхары
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 364 жыхары

Інфраструктура

рэдагаваць

Цагельны завод, лясьніцтва, мэханічныя майстэрні. Базавая школа, клюб, бібліятэка, дзіцячы сад, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, крама. Цэнтар калгасу імя М. І. Калініна.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 212

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць