Бельчыцкі манастыр

колішні манастыр у Полацку
Помнік сакральнай архітэктуры
Манастыр Сьвятых Барыса і Глеба
Бельчыцкі манастыр. Малюнак І. Трутнева, 1866
Бельчыцкі манастыр. Малюнак І. Трутнева, 1866
Краіна Беларусь
Места Полацак
Каардынаты 55°28′31.78″ пн. ш. 28°47′2.89″ у. д. / 55.4754944° пн. ш. 28.7841361° у. д. / 55.4754944; 28.7841361Каардынаты: 55°28′31.78″ пн. ш. 28°47′2.89″ у. д. / 55.4754944° пн. ш. 28.7841361° у. д. / 55.4754944; 28.7841361
Канфэсія праваслаўе[d]
Эпархія Полацкая япархія[d] 
Архітэктурны стыль Полацкая школа дойлідзтва[d]
Дата заснаваньня XII ст.
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Манастыр Сьвятых Барыса і Глеба на мапе Беларусі
Манастыр Сьвятых Барыса і Глеба
Манастыр Сьвятых Барыса і Глеба
Манастыр Сьвятых Барыса і Глеба
Манастыр Сьвятых Барыса і Глеба на Вікісховішчы

Манастыр Сьвятых Барыса і Глеба — помнік архітэктуры XII ст. у Полацку. Знаходзіўся на Задзьвіньні, у прадмесьці Бельчыцы, пры ўтоку ракі Бяльчанкі ў Дзьвіну. Твор Полацкай школы дойлідзтва. У 1920—1950-я[1] гады савецкія ўлады зруйнавалі помнік (захаваліся падмуркі). Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс складаўся з цэркваў Сьвятых Барыса і Глеба, Сьвятой Параскевы Пятніцы і Вялікай саборнай, падмуркі якіх захаваліся да нашага часу. Апроч таго, згодна зь пісьмовымі крыніцамі, існавалі храм-трыконх, княскі палац і абарончыя муры зь вежамі вакол манастыра. Тэрыторыю манастыра ў наш час займаюць 1-павярховыя драўляныя хаты, а таксама 5-павярховы савецкі жылы дом і цагляны дарэвалюцыйны дом (1910 год). Тэрыторыю манастыра перасякае дарога, якая праходзіць празь месца, дзе разьмяшчаўся Вялікі сабор.

Гісторыя рэдагаваць

Полацкае княства рэдагаваць

Прадмесьце Бельчыца ўпершыню ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1159 годам у зьвязку з канфліктам паміж полацкімі мяшчанамі і князем Расьціславам Глебавічам. Калі ў Полацку ўзьнікла змова супраць князя і пачалося зьбіцьцё ягонай дружыны, Расьціслаў з часткай паплечнікаў некаторы час знаходзіўся ў Бельчыцы. Відаць, гэтая мясцовасьць была добра ўмацаванай, бо змоўнікі не ішлі туды, а хітрасьцю спрабавалі заманіць князя ў места.

Паводле больш позьніх летапісаў, за полацкім князем Барысам манастыр быў «упарадкаваным вежамі», а царква Барыса і Глеба мела «цудоўную мураваную сьцяну». У сваю чаргу, Мацей Стрыйкоўскі сьцьвярджаў, што Бельчыца ўмацоўвалася вежамі-байніцамі.

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

 
Малюнак В. Гразнова, 1867 г.

За часамі Інфлянцкай вайны, па акупацыі Полаччыны ў лютым 1563 году ў манастыры спыняўся маскоўскі гаспадар Іван IV Тыран. Па Берасьцейскім саборы (1596 год) манастыр прыняў Унію.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі задзьвінская частка Полацку апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, манастыр працягваў дзейнічаць. Па гвалтоўнай ліквідацыі Берасьцейскай уніі расейскія ўлады адабралі манастырскія будынкі ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1878 годзе манастыр атрымаў статус жаночага і перайшоў у падпарадкаваньне Спаса-Эўфрасіньнеўскаму манастыра.

Найноўшы час рэдагаваць

Па Першай сусьветнай вайне на манастырскім двары разьмяшчаліся вайсковыя склады. У гэты час цэрквы Сьвятых Барыса і Глеба і Сьвятой Параскевы Пятніцы пачалі разьбіраць на цэглу. У 1911 годзе вывучэньне помніка праводзіў І. Далгоў[2], у 1928 годзе — Іван Хозераў. Апошні замаляваў фрагмэнты фрэскавага росьпісу помнікаў.

У 1992 годзе ў памяць пра сьвятыню паставілі мэмарыяльны камень. У пачатку 2015 году пры пракладаньні газавода ў Юбілейным завулку пашкодзілі падмурак Вялікага сабора.

Галерэя рэдагаваць

Гістарычная графіка рэдагаваць

Гістарычныя здымкі рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Трусаў А. Бельчыцкі манастыр // «Беларускі гістарычны часопіс» № 1, 1993. С. 43.
  2. ^ Штыхаў Г. Бельчыцкі Барысаглебскі манастыр // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 79.

Літаратура рэдагаваць

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Памяць: Полацк: Гіст.-дак. хроніка. — Мн.: БелЭн, 2002. — 912 с.: іл. ISBN 985-11-0233-4.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  213Г000639