Царква Сьвятых Барыса і Глеба (Полацак)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятых Барыса і Глеба
| |
Царква Сьвятых Барыса і Глеба
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Полацак |
Каардынаты | 55°28′31.78″ пн. ш. 28°47′2.89″ у. д. / 55.4754944° пн. ш. 28.7841361° у. д.Каардынаты: 55°28′31.78″ пн. ш. 28°47′2.89″ у. д. / 55.4754944° пн. ш. 28.7841361° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Эпархія | Полацкая япархія[d] |
Архітэктурны стыль | Полацкая школа дойлідзтва[d] |
Дата заснаваньня | XII ст. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятых Барыса і Глеба | |
Царква Сьвятых Барыса і Глеба на Вікісховішчы |
Царква Сьвятых Барыса і Глеба — помнік архітэктуры XII стагодзьдзя ў Полацку. Знаходзілася на Задзьвіньні, у прадмесьці Бельчыцы, пры ўтоку ракі Бяльчанкі ў Дзьвіну. Твор архітэктуры Полацкай школы з элемэнтамі готыкі. У 1920—1950-я[1] гады савецкія ўлады зруйнавалі помнік (захаваліся падмуркі). Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Царква ўваходзіла ў склад комплексу Бельчыцкага манастыра Сьвятых Барыса і Глеба.
Гісторыя
рэдагавацьБудаваньне царквы вялося ў XII ст., відаць, паводле праекту дойліда Яана[2], аўтара царквы Сьвятога Спаса.
Па Першай сусьветнай вайне на манастырскім двары разьмяшчаліся вайсковыя склады. У гэты час царкву пачалі разьбіраць на цэглу. У 1911 годзе вывучэньне помніка праводзіў І. Далгоў[3], у 1928 годзе — Іван Хозераў. Апошні замаляваў фрагмэнты фрэскавага росьпісу.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік Полацкай школы дойлідзтва з элемэнтамі готыкі. Гэта быў 1-купальны аб’ём з трыма паўкруглымі апсыдамі. Бакавымі фасадамі ішлі роўныя пілястры, паміж якімі ў два рады разьмяшчаліся вокны, большыя ўверсе і меншыя ўнізе. Сьцены з плінфы на вапнавай рошчыне з цамянкай у тэхніцы «з схаваным радам» — традыцыйны спосаб муроўкі полацкіх будынкаў. Але ў адрозьненьне ад іншых цэркваў у гэтай маляўнічы выгляд узмацняла дадатковая афарбоўка радоў цэглы ў чырвоны колер і адмысловая апрацоўка сьветлых палосаў кладкі, якая імітавала мур зь пескавіку.
Унутраная прастора падзялялася на тры нэфы шасьцю слупамі, якія ішлі ў два рады. Цэнтральны неф быў большы за бакавыя. У заходняй частцы будынка слупы злучаліся прасьценкамі з паўднёвай і паўночнай сьценамі, утвараючы аб’ём прытвора з корабавымі скляпеньнямі. На ім знаходзіліся хоры.
Галерэя
рэдагавацьГістарычная графіка
рэдагаваць-
І. Трутнеў, 1866 г.
-
В. Гразноў, 1867 г.
-
1890 г.
-
1893 г.
Гістарычныя здымкі
рэдагаваць-
да 1918 г.
-
1910 г.
-
1920-я гг.
-
1920-я гг.
-
1920-я гг.
-
1925 г.
-
1928 г.
-
1928 г.
-
1928 г.
-
1928 г.
-
1928 г.
-
1928 г.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Памяць: Полацк: Гіст.-дак. хроніка. — Мн.: БелЭн, 2002. — 912 с.: іл. ISBN 985-11-0233-4.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 213Г000639 |