Малькавічы (Берасьцейская вобласьць)

Ма́лькавічы[2] — вёска ў Ганцавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці, цэнтар Малькавіцкага сельсавету, на аўтадарозе Ганцавічы — Лунінец, за 26 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтру гораду Ганцавічы. Чыгуначная станцыя на лініі Лунінец — Баранавічы.

Малькавічы
трансьліт. Maĺkavіčy
Першыя згадкі: XVI стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Ганцавіцкі
Сельсавет: Малькавіцкі
Насельніцтва
колькасьць: 1393 чал. (2009)[1]
колькасьць двароў: 586
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1646
Паштовы індэкс: 225439
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°32′20″ пн. ш. 26°34′50″ у. д. / 52.53889° пн. ш. 26.58056° у. д. / 52.53889; 26.58056Каардынаты: 52°32′20″ пн. ш. 26°34′50″ у. д. / 52.53889° пн. ш. 26.58056° у. д. / 52.53889; 26.58056
Малькавічы на мапе Беларусі ±
Малькавічы
Малькавічы
Малькавічы
Малькавічы
Малькавічы
Малькавічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Вядома з XVI стагодзьдзя як сяло ў шляхецкай уласнасьці. У пачатку ХІХ ст. — сяло Хатыніцкай воласьці Пінскага павету Менскай губэрні. У 1835 годзе тут дзейнічала праваслаўная царква. У 1879 годзе — цэнтар праваслаўнага прыходу, да яго былі прыпісаны, апрача Малькавічаў, суседнія вёскі Люсіна і Ліпск. Прыход налічваў 1100 вернікаў (548 душ мужчынскага, 552 — жаночага полу). Малькавіцкай царкве ў 1879 годзе належала каля 50 дзесяцін зямлі, у тым ліку 2,5 дзесяціны прысядзібнай, 30 ворнай, 13 сенакоснай. 30 сьнежня 1884 году пачаўся рух на лініі Вільня — Лунінец, працавала чыгуначная станцыя. На пачатку ХХ ст. былі вядомы сяло і чыгуначная станцыя Малькавічы на лініі Лунінец — Баранавічы (пры станцыі 3 двары, 59 жыхароў). Са станцыі Малькавічы штогод адпраўлялася каля 100 тыс. пудоў лясных грузаў.

У лістападзе 1917 году ўстаноўлена савецкая ўлада. У 1918 годзе акупавана германскімі войскамі, з сакавіка 1919 году — войскамі Польшчы. У пачатку 1919 г. і ліпені — жніўні 1920 г. — войскамі Савецкай Расеі. З сакавіка 1921 году ў складзе Польшчы. На верасень 1921 году пад назвай Малькавічы ў Хатыніцкай гміне Лунінецкага павету Палескага ваяводзтва, існавалі тры самастойныя населеныя пункты: вёска (167 дамоў, 883 жыхары), калёнія (18 дамоў 105 жыхароў) і фальварак (1 дом, 6 жыхароў).

З 1939 году ў складзе БССР, вёска. У 1940 годзе — 320 двароў, 2186 жыхароў, працавалі лесапільны завод, амбулаторыя, радзільны дом, аддзяленьне сувязі, няпоўная сярэдняя школа. З 12 кастрычніка 1940 г. — цэнтар Малькавіцкага сельсавету Ганцавіцкага раёну Пінскай вобласьці.

З канца чэрвеня 1941 г. да 8 ліпеня 1944 г. акупавана фашыстамі. 10 жніўня 1941 г. каля чыгуначнай станцыі гітлераўскімі карнікамі былі расстраляны актывісты сельсавета: А. Ф. Дворак, А. Ф. і М. Ф. Лянкевічы, А. Н. Мысьлівец, М. К. Страх, Л. П. Якубук. У студзені 1944 году ў раёне Малькавічаў партызанская брыгада імя Леніна Пінскага злучэньня вяла баі з карнікамі.

З 8 студзеня 1954 году ў Берасьцейскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 г. — вёска (997 жыхароў) і пасёлак (1002 жыхары). З 25 сьнежня 1962 г. да 30 ліпеня 1966 году ў Лунінецкім раёне. Паводле перапісу 1970 году ў вёсцы 1235 жыхароў, у пасёлку — 935. У 1972 годзе ў вёсцы 305 гаспадарак, 1304 жыхары. Пазьней пасёлак аб’яднаўся зь вёскай.

Забудова вёскі нагадвае ў пляне вялікую дугу — яе паўночная частка (былы пасёлак), арыентаваная з паўночнага захаду на ўсход, раськінулася па абодва бакі чыгункі (і чыгуначнай станцыі), заходняй ускраінай выходзячы за аўтадарогу Ганцавічы — Лунінец; усходняя частка, выцягнутая з поўначы на поўдзень, на поўдні зноў пераходзіць чыгунку і шашу за якой адасоблена раскінулася паўднёва-заходняя частка, арыентаваная сваёй асноўнай вуліцай з усходу на паўднёвы захад.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2009 год — 1393 жыхары, 586 двароў[1]
  • 1999 год — 1594 жыхары
  1. ^ а б Ганцавіцкі краязнаўчы партал
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 108