Люсіна
Лю́сіна[2] — вёска ў Ганцавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці, цэнтар Люсінскага сельсавету. Разьмешчана па абодва бакі аўтадарогі і чыгункі Ганцавічы — Лунінец, за 16 км на паўднёвы ўсход ад гораду Ганцавічы, за 3 км — чыгуначны прыпынак «Якуба Коласа» (на лініі Лунінец — Баранавічы).
Люсіна | |
трансьліт. Liusіna | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Ганцавіцкі |
Сельсавет: | Люсінскі |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 1506 чал. (2009)[1] |
колькасьць двароў: | 564 |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1646 |
Паштовы індэкс: | 225430 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°37′43″ пн. ш. 26°30′17″ у. д. / 52.62861° пн. ш. 26.50472° у. д.Каардынаты: 52°37′43″ пн. ш. 26°30′17″ у. д. / 52.62861° пн. ш. 26.50472° у. д. |
± Люсіна | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьПершыя пісьмовыя згадкі ў XVI стагодзьдзі. Належала Патоцкім. У 1886 годзе — 51 двор, 594 жыхары. Дзейнічала праваслаўная царква, прыпісаная да Малькавіцкага праваслаўнага прыходу. Паводле перапісу 1897 году — 57 двароў, 594 жыхары, праваслаўная царква, хлебазапасны магазін, піцены магазін.
У 1902—1904 гадах у Люсіне жыў і працаваў будучы клясык беларускай літаратуры Якуб Колас, які прыехаў сюды пасьля заканчэньня Нясьвіскай настаўніцкай сэмінарыі. Тут Колас пачаў пісаць першую частку трылёгіі «На ростанях» — аўтабіяграфічную аповесьць «У палескай глушы», дзе адлюстраваў жыцьцё і быт сялянаў. У аповесьці Люсіна падаецца пад назвай Цельшына. У 1909 годзе сяло налічвала 152 двары, 1009 жыхароў.
У лютым 1918 году акупаваная германскімі войскамі, у сакавіку 1919 году — войскамі Польшчы. У пачатку 1919 г. і ў ліпені — жніўні 1920 году аднаўлялася савецкая ўлада. З сакавіка 1921 году ў складзе Польшчы; вёска Хатыніцкай гміны Лунінецкага павету Палескага ваяводзтва. На верасень 1921 г. 190 дамоў 1029 жыхароў. Побач зь вёскай знаходзілася калёнія Люсіна, 2 дамы, 25 жыхароў.
З 1939 году ў складзе БССР. У 1940 годзе вёска, 374 двары, 1664 жыхары, няпоўная сярэдняя школа. З 12 кастрычніка 1940 году вёска — цэнтар сельсавету Ганцавіцкага раёну Пінскай вобласьці.
З 30 чэрвеня 1941 году да 7 ліпеня 1944 году акупавана нямецкімі захопнікамі. У навакольлі вёскі дзейнічалі партызаны брыгады імя Леніна Пінскага злучэньня.
З 8 студзеня 1954 году ў Берасьцейскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 году — 1077 жыхароў. З 25 сьнежня 1962 г. да 30 ліпеня 1966 году ў Ляхавіцкім раёне. Паводле перапісу 1970 году — 1181 жыхар. У 1972 годзе — 451 гаспадарка, 1751 жыхар.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2009 год — 1506 жыхароў, 564 двары[1]
- 1999 год — 1615 жыхароў
Інфармацыя для турыстаў
рэдагаваць- Памятны знак на месцы, дзе знаходзілася школа ў якой з 1902 па 1904 гады працаваў Якуб Колас
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Ганцавіцкі краязнаўчы партал
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 107