Максі Лёпэс
Максіміля́на Гасто́н Лёпэс (па-гішпанску: Maximiliano Gastón López; нарадзіўся 3 красавіка 1984 году, Буэнас-Айрэс, Аргентына) — былы аргентынскі футбольны нападнік. Лёпэс мае падвойнае аргентынскае й італьянскае грамадзянства[4][5].
Максі Лёпэс | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 3 красавіка 1984[1][2][3][…] (40 гадоў) | |
Рост | 186 см | |
Вага | 81 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2001—2005 2005—2007 2006—2007 2007—2010 2009 2010—2014 2012 2012—2013 2014 2014—2015 2015—2017 2017—2018 2018—2019 2019—2020 2020—2021 |
Рывэр Плэйт Барсэлёна → Мальёрка (арэнда) Масква → Грэмію (арэнда) Катанія → Мілян (арэнда) → Сампдорыя (арэнда) → Сампдорыя (арэнда) К’ева Тарына Удынэзэ Вашку да Гама Кратонэ Самбэнэдэтэзэ |
70 (16) 14 (0) 29 (2) 22 (9) 25 (12) 78 (23) 8 (1) 17 (4) 11 (1) 13 (1) 60 (14) 28 (2) 24 (9) 14 (1) 23 (3) |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьКар’еру пачаў у 1997 у структуры «Рывэр Плэйт». 19 жніўня 2001 году, у 17-гадовым узросьце, дэбютаваў у дарослым клюбе. У ягоным складзе правёў 60 матчаў, забіў каля 20 галоў, станавіўся чэмпіёнам у 2002, 2003 і 2004 роках.
У студзені 2005 Максі Лёпэс перайшоў у гішпанскую «Барсэлёну» за 6,2 мільёну эўра. У сваім дэбютным матчы ў Лізе чэмпіёнаў 23 лютага 2005 ён выйшаў на замену ў другім тайме і праз 4 хвіліны зраўнаў лік у матчы з «Чэлсі»[6]. Аднак у асноўным складзе клюбу Лёпэс ня здолеў замацавацца, у сэзоне 2006—2007 быў аддадзены ў арэнду ў «Мальёрку», а ўлетку 2007 быў прададзены ў «Маскву» за 2 мільёны эўра[7].
У расейскім клюбе Максі Лёпэс згуляў 22 матчы і забіў 9 галоў, перш чым 13 лютага 2009 быў аддадзены ў арэнду ў бразыльскі «Грэміё»[8].
20 студзеня 2010 Лёпэс перайшоў у «Катанію», клюб італьянскай Сэрыі А[4]. У гэтым сэзоне форвард забіў 12 галоў у 17 матчах. У сэзоне 2010—2011 Лёпэс забіў толькі 8 мячоў, аднак стаў найлепшым форвардам у складзе «Катаніі». 27 студзеня 2012 ён перайшоў у «Мілян» на ўмовах арэнды[9].
Па сканчэньні арэнды ў «Міляне» Максі Лёпэс вярнуўся ў «Катанію» і 11 ліпеня быў аддадзены ў арэнду «Сампдорыі» да канца сэзону[10]. Сэзон 2013—2014 пачаў у «Катаніі», а 28 студзеня 2014 ізноў быў аддадзены ў арэнду «Сампдорыі».
30 чэрвеня 2014 нападнік падпісаў гадавы кантракт з клюбам «К’ева»[11].
Міжнародная
рэдагавацьМаксі Лёпэс абараняў колеры зборных Аргентыны да 15, 17 і 20 гадоў, браў удзел у Паўднёваамэрыканскім моладзевым чэмпіянаце 2003 року. Ён мае падвойнае аргентынска-італьянскае грамадзянства.
Дасягненьні
рэдагаваць«Рывэр Плэйт»:
- Чэмпіён Аргентыны: 2002(к), 2003(к), 2004(к)
«Барсэлёна»:
- Чэмпіён Гішпаніі (2): 2005, 2006
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2005
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2006
«Вашку да Гама»:
- Уладальнік Кубка Гуанабара: 2019
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Maxi López // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Maxi López // FBref (мн.)
- ^ а б в MAXIMILIANO GASTON LOPEZ // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б Maxi Lopez al Catania (італ.) // Calcio Catania, 20 студзеня 2010 г. Праверана 20 студзеня 2010 г.
- ^ Milito To Be Checked in Passport Scandal (анг.) // goal.com, 15 ліпеня 2009 г. Праверана 1 лістапада 2009 г.
- ^ Substitute López turns the tide // 24 лютага 2005 г.
- ^ Lopez signs with FC Moscow
- ^ Maxi Lopéz is officially presented // Grêmio Foot-Ball Porto Alegrense, 17 лютага 2009 г. Праверана 20 студзеня 2010 г.
- ^ Tevez, Maxi want Milan at any cost // Football Italia, 26 студзеня 2012 г.
- ^ Sampdoria snap up Lopez on loan(недаступная спасылка); ESPN Soccernet, 11 July 2012.
- ^ Ufficiale: Maxi Lopez al ChievoVerona! (італ.) // AC ChievoVerona, 30 чэрвеня 2014 г. Праверана 1 ліпеня 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль (анг.) на бачыне ФІФА
- Guardian statistics