Грэмію Порту-Алегры

бразыльскі футбольны клюб з Порту-Алегры

«Грэмію» (па-партугальску: Grêmio) — бразыльскі футбольны клюб з гораду Порту-Алегры. Акрамя найвышэйшай лігі чэмпіянату Бразыліі, якая вядомая пад назовам «Сэрыя A», клюб гуляе ў чэмпіянаце штату Рыю-Грандзі-ду-Сул. Клюб быў заснаваны ў 1903 годзе ангельскімі і нямецкімі мігрантамі. Асноўнымі колерамі клюбу зьяўляецца чорны, сіні і белы. Хатнія матчы клюб праводзіць на сучасным стадыёне «Арэна ду Грэмію», які быў пабудаваны напрыканцы 2012 году. Папяэднія матчы клюб праводзіў на сваім старым «Алімпіку Манумэнтал» з 1954 году.

Грэмію
Gremio.svg
Поўная назва Grêmio Foot-Ball Porto Alegrense
Заснаваны 15 верасьня 1903
Горад Порту-Алегры, Бразылія
Стадыён Арэна ду Грэмію
Умяшчальнасьць: 55 662
Прэзыдэнт Рамілду Болсан[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2022 Сэрыя Б, 2 месца (падвышэньне)
gremio.net(парт.)

Па стане на 2017 год «Грэмію» займаў першы радок рэйтынгу клюбаў Бразыльскай канфэдэрацыі футболу[1] і быў адзначаны кампаніяй Forbes як трэці паводле кошту футбольны клюб у Амэрыцы, паводле ацэнак кошт клюбу складаў каля 295,5 млн даляраў ЗША[2]. Галоўным супернікам клюбу ёсьць клюб «Інтэрнасьёнал», матчы супраць якога лічацца самымі гарачымі ў Бразыліі[3][4] і аднымі з самых гарачых у сьвеце[5][6]. Матчы гэтага дэрбі вядомыя як Грэнал.

ДасягненьніРэдагаваць

1981, 1996
1989, 1994, 1997, 2001, 2016
1990
1921, 1922, 1926, 1931, 1932, 1946, 1949, 1956, 1957, 1958,
1959, 1960, 1962, 1963, 1964, 1965, 1966, 1967, 1968, 1977
1979, 1980, 1985, 1986, 1987, 1988, 1989, 1990, 1993, 1995
1996, 1999, 2001, 2006, 2007, 2010, 2018, 2019, 2020, 2021
2022, 2023
1983, 1995, 2017
1983
1996, 2018

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць