Катанія (футбольны клюб)
«Катанія» (па-італьянску: Calcio Catania) — італьянскі футбольны клюб з гораду Катаніі, з вострава Сыцыліі. Утварыўся ў выніку зьліцьця клюбаў «Катанэзэ» й «Віртус Катанія» ў 1946 годзе. Клюб правёў большую частку сваёй гісторыі ў Сэрыі Б, атрымліваючы падвышэньне ў найвышэйшую лігу — Сэрыю A толькі пяць разоў. У цяперашні час яны спаборнічаюць у трэцім паводле сілы дывізіёне Італіі, аднак яшчэ ў сэзоне 2013—2014 гадоў выступалі ў Сэрыі A.
Катанія | |
Поўная назва | Calcio Catania SpA |
---|---|
Заснаваны | 1920, 1946 |
Горад | Катанія, Італія |
Стадыён |
Стадыё Анджэлё Масыміна Умяшчальнасьць: 23 420 |
Чэмпіянат | Сэрыя С (поўдзень) |
· 2023—2024 | 13 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы cataniafc.it (італ.) |
Клюб дамогся ўмеранага посьпеху ў найвышэйшай лізе, самай высокай пазыцыяй, калі-небудзь дасягнутай клюбам, зьяўляецца восьмы радок у розыгрышы Сэрыі А, якога ваманда двойчы дамагалася ў пачатку 1960-х гадоў.
Гісторыя
рэдагавацьФутбольны клюб вядзе сваю гісторыю ад 19 чэрвеня 1908 году, калі ў Катаніі была заснавана каманда «Про Патрыя» (італ. AS Educazione Fisica Pro Patria). Як і ў большасьці рэгіёнаў Поўдня Італіі галоўным каталізатарам разьвіцьця футболу ў Катаніі былі каманды замежных суднаў, перш за ўсё ангельскіх, чальцы якіх падчас знаходжаньня на сушы забаўляліся гульнёй у футбол паміж сабой і супраць мясцовых гульцоў. Таму першыя матчы катанійская каманда праводзіла менавіта супраць маракоў суднаў, якія ўваходзілі ў гарадзкі порт. Ужо праз два гады пасьля заснаваньня каманда зьмяніла назву на «Катанскі спартовы зьвяз (або проста «Катанэзэ», італ. Unione Sportiva Catanese).
Пазьней каманда яшчэ некалькі разоў зьмяняла назву, сучасны назоў (італ. Calcio Catania) клюб атрымаў у 1946 годзе, з аднаўленьнем спаборніцтваў пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны. Да гэтага, у даваенны пэрыяд, каманда спачатку змагалася ў рэгіянальных турнірах, а ў сэзоне 1934—1935 гадоў дэбютавала ў агульнанацыянальнай Сэрыі B. Пасьля вайны каманда пачынала спаборніцтвы ў Сэрыі C, падняўшыся на адну прыступку вышэй, у Сэрыю B, у сэзоне 1948—1949 гадоў.
Яшчэ празь пяць гадоў каманда атрымала права ўдзелу ў Сэрыі A, дэбютаваўшы ў элітным футбольным дывізіёне ў сэзоне 1954—1955 гадоў. У дэбютным сэзоне ў эліце італьянскага футбола «Катанія» дамаглася вельмі прыстойнага турнірнага выніку, фінішаваўшы 12-й з 18 камандаў-удзельніц. Аднак, нягледзячы на гэтае дасягненьне, каманда таго ж году панізілася ў клясе, вярнуўшыся ў Сэрыі B, згодна з рашэньнем футбольнай фэдэрацыі, якая абвінаваціла «Катанію», а таксама срэбранага прызэра чэмпіянату «Ўдынэзэ», у фінансавых злоўжываньнях.
Наступнае вяртаньне ў Сэрыю A адбылося толькі ў 1960 годзе. На гэты раз выступ у элітным дывізіёне пасьля працяглага перапынку стаў яшчэ больш удалым, то бок каманда скончыла сэзон 1960—1961 гадоў на восьмай пазыцыі, выніку, якога камандзе гэтага часу не ўдалося перасягнуць, а толькі яшчэ адзін раз паўтарыць у сэзоне 1964—1965 гадоў.
Сыцылійскае дэрбі
рэдагавацьТрадыцыйна для футболу, перш за ўсё італьянскага, асаблівай прынцыповасьцю адзначаюцца дэрбі, ёсьць матчы паміж камандамі з аднаго гораду або рэгіёну краіны. Традыцыйным супернікам «Катаніі» ў гэтак званым «сыцылійскім дэрбі» зьяўляецца каманда са сталіцы Сыцыліі «Палерма», матчы супраць якой адзначаюцца асаблівым напружаньнем, а таксама супрацьстаяньнем заўзятараў камандаў.
Гульні паміж «Катаніяй» і «Палерма» нярэдка выклікаюць масавыя беспарадкі з удзелам фанатаў гэтых клюбаў. 2 лютага 2007 году такое супрацьстаяньне скончылася трагічнай гібельлю паліцэйскага, які ўдзельнічаў у сутыкненьні з заўзятарамі «Катаніі». Вынікам гэтага інцыдэнту стала прыпыненьне спаборніцтваў у Сэрыі A на некалькі тыдняў.
Некалькі даўжэйшую гісторыю чым «сыцылійскае дэрбі» мае супрацьстаяньне «Катаніі» зь яшчэ адной камандай вострава — «Мэсынай». Аднак гэтае суперніцтва характарызуецца значна меншымі запалам на футбольным полі й ягонымі межамі.