Максім Мірны

беларускі тэнісіст

Максім Мірны (нарадзіўся 6 ліпеня 1977 году, Менск, БССР) — беларускі тэнісіст, добра зарэкамэндаваўшы сябе ў парным разрадзе. За надзвычай моцную падачу і агрэсіўную гульню з частымі выхадамі да сеткі Макс Мірны мае мянушку Зьвер (па-ангельску: Beast). Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2001). Разам зь сям’ёй пражывае ў Брэдэнтане, які месьціцца ў штаце Флорыда, ЗША.

Макс Мірны
Краіна Беларусь
Пражывае ў Брэдэнтан, Флорыда, ЗША
Нарадзіўся 6 ліпеня 1977 (47 гадоў)
Менск, Беларусь
Рост 192 см
Вага 90 кг
Пачатак кар’еры 1996
Канец кар’еры 29 лістапада 2018
Працоўная рука правая
Прызавыя грошы $10 247 720
Адзіночны разрад
Матчаў 239–240
Тытулаў 1
Найвышэйшы рэйтынг 18 (18 жніўня 2003)
Турніры Вялікага шлему
Аўстралія 3-і раўнд (2000, 2006)
Францыя 2-і раўнд (1999, 2006)
Ўімбэлдан 4-ы раўнд (2003, 2005, 2006)
ЗША Чвэрцьфінал (2002)
Асноўныя турніры
Алімпіяда Чвэрцьфінал (2000)
Парны разрад
Матчаў 426-202
Тытулаў 47
Найвышэйшы рэйтынг 1 (9 чэрвеня 2003)
Турніры Вялікага шлему ў пары
Аўстралія фіналіст (2007)
Францыя чэмпіён (2005, 2006, 2011, 2012)
Ўімбэлдан фіналіст (2003)
ЗША чэмпіён (2000, 2002)
Асноўныя турніры ў пары
Алімпіяда чэмпіён (2012)
Макс Мірны ў Вікісховішчы

Кар’ера

рэдагаваць
 
У ліпені 2010 году

Як і Натальля Зьверава (беларуская тэнісная зорка 1980-х і першай паловы 1990-х), Макс Мірны найбольш пасьпяхова выступае ў парным разрадзе. На пачатак 2005 году Максім Мірны мае на сваім ліку чатыры перамогі ў турнірах «вялікага шлему» (Grand Slam): дзьве перамогі на Адкрытым чэмпіянаце ЗША2000 годзе зь Лейтанам Г’юітам і ў 2002 годзе з Магешам Бгупаці) і дзьве перамогі на Адкрытым чэмпіянаце Францыі Roland Garros у 2005 ды 2006 годзе разам са швэдам Юнасам Б’ёркманам.

Асаблівую вядомасьць у Беларусі Макс Мірны набыў пасьля пасьпяховага выступу ў Кубку Дэвіса ў 2004 годзе, калі каманда Беларусі, дзякуючы намаганьням Макса Мірнага і Уладзімера Валчкова дасягнула паўфіналу. З 2011 году выступае ў пары з канадцам Даніелем Нэстарам, разам зь якім стаў пераможцам Ралян Гаросу ў парным разрадзе ў 2011 і 2012 гадох. У пары зь Вікторыяй Азаранка заваяваў золата на Алімпіядзе 2012 году ў міксце, атрымаўшы перамогу ў фінале ў матчы супраць гаспадароў корту Эндзі Марэя і Лаўры Робсан.

У 2013 годзе разам з Андрэа Главачкавай выйграў адкрыты чэмпіянат ЗША у міксце[1].

Прымаў удзел у летніх Алімпійскіх гульнях 2016 году ў пары з Аляксандрам Бурым, дзе яны саступілі ў першым раўндзе.

Максім пяць гадоў навучаўся на факультэце міжнародных адносінаў БДУ па спэцыяльнасьці міжнароднае права, атрымаўшы пасьля заканчэньня дыплём юрыста.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць