Маканавічы
Мака́навічы[1] — вёска ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіць у склад Зашчоб’еўскага сельсавету.
Маканавічы лац. Makanavičy | |
Дата заснаваньня: | Перад 1509 годам |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Рэчыцкі |
Сельсавет: | Зашчоб’еўскі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2340 |
Паштовы індэкс: | 247552 |
СААТА: | 3245844041 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°8′30″ пн. ш. 29°54′49″ у. д. / 52.14167° пн. ш. 29.91361° у. д.Каардынаты: 52°8′30″ пн. ш. 29°54′49″ у. д. / 52.14167° пн. ш. 29.91361° у. д. |
± Маканавічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Геаграфія
рэдагавацьЗа 57 км на паўднёвы захад ад Рэчыцы, чыгуначная плятформа Маканавічы (на ветцы Васілевічы — Хвойнікі ад лініі Гомель — Каленкавічы), за 107 км ад Гомля.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагаваць25 лістапада 1509 году сяльцо Маканавічы (Мокавовичи) у Рэчыцкай воласьці прывілеем караля Жыгімонта Старога аддадзена на вечнасьць дзяку Грыцку Алексеевічу[2].
Пры разьмежаваньні Кіеўскага ваяводзтва Кароны Польскай і Мазырскага павету Вялікага Княства Літоўскага у сьнежні 1621 — студзені 1622 году складаньне дакумэнту паны камісары завершылі ў сяле князёў Жыжэмскіх Маканавічы Рэчыцкага павету ВКЛ[3].
26 жніўня 1658 году кароль Ян Казімер пацьвердзіў права пана Вінцэнта Гаека на саступку сваіх пажыцьцёвых добраў Валосавічы і Маканавічы[a] сужэнцам Казімеру і Катарыне з Гарбацкіх Гаекам[4].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Маканавічы — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[5]. У «Камеральном описании… Речицкой округи», датаваным 29 студзеня 1796 году, засьведчана, што сяло Маканавічы належала панам Станіславу і Леапольду Аскіркам[6].
У парэформавы пэрыяд Маканавічы адміністрацыйна знаходзіліся ў Васілевіцкай воласьці.
У 1889 годзе Фелікс (Шчасны), сын Эміля, Аскерка[b] валодаў маёнткамі Маканавічы (8764 дзесяціны), Дзеравішча (2788 дз.), Глінішча (300 дз.) і Азярын (32 дз.)[8].
На 1909 год у сяле Маканавічы налічвалася 114 двароў з 774 жыхарамі[9].
Найноўшы час
рэдагаваць9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Маканавічы, аднак, у складзе Васілевіцкай воласьці апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. Ад 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[10].
1 студзеня 1919 году, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ У дакумэнце абодва паселішчы лякалізаваныя ў Мазырскім павеце, але тое слушна адно для Валосавічаў.
- ^ Гэта пра яго казаў вясковы музыка Іван Бурак з [[Гарошкаў (Хвойніцкі раён)
|Гарошкава]][7]:
Чэслаў Пяткевіч удакладніў:Ніхто так чудна ня грае на картапляні, як маканавіцкі пан. Калі глядзіш на яго пальцы, то падчас здаецца, што іх няма, да толькі нешта балванее. А як бы табе вочы хусткаю завязаў, то б, слухаючы, ня ведаў, у што ён грае, бо там абзываюцца ўсе прыправы, якія ты калі-небудзь чуў або ў сьне бачыў, да толькі не чутно абычнаго картапляна. Раз здаецца, што ета негдзе салавейкі або жаваранкі пяюць, то між німі зязюля кукае, а далей робіцца ўсё галасьней, усё весялей, і ты радуешся, але не доўга, бо ось быццам то хмарыцца, гудзе злавешча, тоўпіцца, тоўпіцца ў неперастаючы гром. І ты, здаецца б, прапаў, як бы не распагодзілося, начэ як бы зноў не пашлі з-пад яго пальцаў весялейшыя ігры да не абрадавалі...Гаворка ідзе пра сьветлай памяці Ш. Аскерку, уладальніка Маканавічаў,.. вядомага шапэніста. У яго доме я бачыў сялянскія вясельлі зь вясковым скрыпачом, які іграў пад танцы і якому ён сам акампанаваў на фартэп'яна, калі вясельнікі танцавалі ў яго пакоях. Зрэшты,.. нічога дзіўнага, што Іван Бурак, запрашаны больш заможнымі гаспадарамі, меў магчымасьць чуць самых розных выканаўцаў на фартэп'яна і скласьці сабе крытычны погляд.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Lietuvos Metrika. Kniga Nr. 8 (1499—1514). / A. Baliulis ir kt. — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidykla, 1995. № 451
- ^ Źródła dziejowe. T. XX: Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym; T. IX. — Warszawa, 1894. S. 96 — 97
- ^ Metryka Litewska. Księga wpisów. Nr. 131. Opracował Andrzej Rachuba. — Warszawa, 2001. № 776
- ^ Насевіч, В., Скрыпчанка, Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182
- ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск, 2018. С. 72
- ^ Пяткевіч Ч. Рэчыцкае Палессе / Уклад., прадм. У. Васілевіча. Пер. з пол. Л. Салавей і У. Васілевіча. — Мінск, 2004. С. 523
- ^ Список зелевладельцев Минской губернии. 1889 г. — Минск, 1889. С. 372
- ^ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 117
- ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.