Зашчоб’еўскі сельсавет (Рэчыцкі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Зашчо́б’еўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Зашчоб’е.

Гісторыя

рэдагаваць

Утвораны 26 верасьня 2006 году рашэньнем Гомельскага абласнога Савету дэпутатаў з цэнтрам у вёсцы Зашчоб’е, у склад сельсавету ўвайшлі вёскі Глінная Слабада, Зашчоб’е і Маканавічы, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаваньні Васілевіцкага гарадзкога савету[1].

28 кастрычніка 2014 году рашэньнем Гомельскага абласнога Савету дэпутатаў у склад сельсавету ўвайшлі вёскі Ведрыч, Закрашынскі Мох і Расьсьвет, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаваньні Васілевіцкага гарадзкога савету[2].