Аўтамагістраль М7
(Перанакіравана з «Магістраль М7 (Беларусь)»)
Аўтамагістраль М7 вядзе ад Менску да мяжы з Летувай, далей ідучы да Вільні па летувіскай магістралі A3. Зьяўляецца часткай эўрапейскага маршруту E28 і галіны B панэўрапейскага транспартнага калідору IX. Аўтамагістраль пачынаецца ад скрыжаваньня вуліцы Прытыцкага з Менскай кальцавой аўтамабільнай дарогай М9 і ідзе на захад, на працягу 47 км супадаючы з аўтамагістральлю М6. Дарога адгаліноўваецца ад М6 у раёне Валожына і ідзе на паўночны захад каля Ашмянаў да памежнага пераходу Каменны Лог.
Працягласьць маршруту складае 139 км.