Ліпляны

вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Ліпля́ны[1]вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, на левым беразе ракі Убарці, за 6 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтру Лельчыцаў, за 70 км на захад ад чыгуначнай станцыі Ельску. Ліпляны ўваходзяць у склад Лельчыцкага сельсавету.

Ліпляны
трансьліт. Lipliany
Першыя згадкі: 1551
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Лельчыцкі
Сельсавет: Лельчыцкі
Вышыня: 145 м н. у. м.
Насельніцтва: 735 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2356
Паштовы індэкс: 247860
СААТА: 3228832011
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°48′43″ пн. ш. 28°22′40″ у. д. / 51.81194° пн. ш. 28.37778° у. д. / 51.81194; 28.37778Каардынаты: 51°48′43″ пн. ш. 28°22′40″ у. д. / 51.81194° пн. ш. 28.37778° у. д. / 51.81194; 28.37778
Ліпляны на мапе Беларусі ±
Ліпляны
Ліпляны
Ліпляны
Ліпляны
Ліпляны
Ліпляны

Гісторыя

рэдагаваць

Вядомы з 1551 году як сяло ў складзе Вялікага княства Літоўскага, дзяржаўная ўласнасьць. З 1793 году ў складзе Расейскай імпэрыі, сяло Лельчыцкай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні.

У красавіку 1943 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску і забілі 24 жыхары.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1838 год — 24 двары, 214 жыхароў; 1886 год — 39 двароў, 239 жыхароў
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 86 двароў, каля 590 жыхароў; 1917 год — 131 двор, 804 жыхары; 1940 год — 227 двароў, 756 жыхароў; 1972 год — 311 двароў, 931 жыхар; 1998 год — 286 двароў, 723 жыхары; 1999 год — 735 жыхароў; 2000 год — 280 двароў, 759 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 594 жыхары

Інфраструктура

рэдагаваць

Цагельны завод, мэханічныя майстэрні. Сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, фэльчарска-акушэрскі пункт, вэтэрынарны пункт, аддзяленьне сувязі, 3 крамы. Цэнтар экспэрымэнтальнай базы «Убарць».

Інфармацыя для турыстаў

рэдагаваць

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Царква
  • Вадзяны млын
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 217

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць