Лясная (Магілёўская вобласьць)
Лясна́я[4] — вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Лапаціцкага сельсавету.
Лясная | |
Сьвята-Петра-Паўлаўскі храм-помнік | |
Першыя згадкі: | пачатак 18 ст. |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Прапойскі |
Сельсавет: | Лапаціцкі |
Вышыня: | 156[1] м н. у. м. |
Насельніцтва: | 398 чал. (2011)[2] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2246 |
Паштовы індэкс: | 213251[3] |
СААТА: | 7250824021 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°33′0″ пн. ш. 30°55′12″ у. д. / 53.55° пн. ш. 30.92° у. д.Каардынаты: 53°33′0″ пн. ш. 30°55′12″ у. д. / 53.55° пн. ш. 30.92° у. д. |
± Лясная | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьУ 1670 годзе згадваецца як фальварак у Аршанскім павеце ВКЛ[5]. У 1675 згадваецца як вёска ва ўладаньні ў Войцеха Серафіновіча.[6] 28 верасьня [ст. ст. 9 кастрычніка] 1708 году тут адбылася бітва пад Лясной паміж швэдзкімі й расейскімі войскамі — адна з найважнейшых бітваў Вялікай Паўночнай вайны. У 1783 годзе вёска належала пану Ціхнавецкаму. Землі тут пясчаныя, малаўрадлівыя, у выніку чаго ў час сталыпінскай аграрнай рэформы ў пачатку XX стагодзьдзя многа жыхароў перасялілася ў Сыбір[7]. 5 кастрычніка 2008 году ў Лясной прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды 300-годзьдзя бітвы пад Лясной, у якіх удзельнічалі прадстаўнікі Беларусі, Расеі й Швэцыі[8][9]. У гэты дзень на тэрыторыі мэмарыялу быў закладзены памятны Сад міру й згоды[10].
Славутасьці
рэдагаваць- Мэмарыяльная капліца пачатку 20 ст.[11], праект рэстаўрацыі якой зрабіў беларускі архітэктар Валерый Слюнчанка[12].
- Сьвята-Петра-Паўлаўскі храм-помнік
- Сад міру й згоды (2008)
Насельніцтва
рэдагавацьІнфраструктура
рэдагавацьУ вёсцы дзейнічаюць крама, паштовае аддзяленьне сувязі, АТС, установа культуры «Лясьнянскі сельскі дом культуры», бібліятэка-музэй, урачэбная амбуляторыя, ДУА «Лясьнянскі вучэбна-пэдагагічны комплекс дзіцячы сад-пачатковая школа», спартовы аздараўленчы комплекс, комплексны прыёмны пункт[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Лесная Фото Планета (рас.)
- ^ а б КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (рас.)
- ^ Лесная — список улиц. Телефонный код 8-02246
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). Сустракаецца таксама назва Лісная
- ^ LVIA, f. 11, ap. 1, b. 747
- ^ НГАБ у Мінску, ф. 1875, воп. 1, спр. 2, с. 717
- ^ а б в Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага р-на / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — С. 573.
- ^ На Могилевщине отмечают 300-летие знаменитой битвы русских и шведских войск (рас.)
- ^ Мірная Лясная: Маці Палтаўскай перамогі — 300 гадоў
- ^ Паўночная вайна ў гісторыі Беларусі
- ^ Лясная , Radzima.org
- ^ Pawet.net № 33 (1236). Да 70-годдзя Валерыя Слюнчанкі
- ^ Лясная // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2009. — 544 с. ISBN 978-985-11-0452-5.С. 144