Ляра́н Касэльні́ (па-француску: Laurent Koscielny; нарадзіўся 10 верасьня 1985 году, Цюль, Францыя) — былы францускі футбаліст польскага паходжаньня, які выступаў на пазыцыі абаронцы. Быў таксама гульцом нацыянальнай зборнай Францыі, у якой дэбютаваў у 2011 годзе і да 2018 году правёў 51 матч.

Ляран Касэльні
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 верасьня 1985(1985-09-10)[1][2][3] (39 гадоў)
Рост 186 см
Вага 75 кг
Пазыцыя цэнтральны абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2007
2007—2009
2009—2010
2010—2019
2019—2022
Генгам
Тур
Ляр’ен
Арсэнал
Бардо
41 (0)
67 (6)
35 (3)
255 (22)
62 (0)
Зборныя
2011—2018 Францыя 51 (1)

Кар’ера

рэдагаваць

Ляран пачаў займацца футбалам у шэрагу маленькіх клюбаў перш чым у 18 гадоў да яго ня выказаў цікавасьць клюб «Генгам», дзе пачалася ягоная прафэсійная кар’ера. У 2007 годзе гулец далучыўся да складу «Тура», дзе ў сэзоне 2008—2009 гадоў у чэмпіянаце Лігі 2 увайшоў у склад сымбалічнай зборнай[4]. Дзякуючы гэтаму посьпеху, наступны сэзон гулец пачаў у шэрагах клюбу з вышэйшай лігі Францыі «Ляр’ену». Брэтонскі клюб выклаў 1,7 млн эўра за пэрспэктыўнага абаронцу.

У час летняга трансфэрнага вакна ў чэрвені 2010 году зьявілася інфармацыя, што ў паслугах Касэльні зацікаўлены ангельскі «Арсэнал», які быў гатовы заплаціць «Ляр’ену» за таленавітага абаронцу 8,45 млн эўра. 5 ліпеня француская газэта «Ouest-France» апублікавала паведамленьне аб тым, што Касэльні трэніруецца з рэзэрвовым і моладзевым складам «кананіраў», чакаючы, пакуль клюб афіцыйна абвесьціць пра ягоны трансфэр. Праз два дні, 7 ліпеня, «Арсэнал» пацьвердзіў пераход Лярана ў каманду[5]. У новым клюбе француз атрымаў шосты нумар, які раней насіў іншы цэнтральны абаронца Філіп Сэндэрос, які перайшоў у «Фулгэм» тым жа летам. Галоўны трэнэр «Арсэналу» Арсэн Вэнгер сказаў, што вырашыў набыць Касэльні з-за ягонага росту, бо іншыя цэнтральныя абаронцы саступалі супернікам па гэтым парамэтры. У афіцыйнай сустрэчы Касэльні дэбютаваў у матчы першага туру ангельскй Прэм’ер-Лігі супраць «Лівэрпулу». Падчас матчу Ляран атрымаў дзьве жоўтыя карткі й быў выдалены на пятай кампэнсаванай да другога тайму хвіліне, прычым абедзьве ён атрымаў ужо па заканчэньні 90 хвілінаў.

24 ліпеня 2012 году Касэльні, не зважаючы на цікавасьць з боку «Барсэлёны»[6], падпісаў новы кантракт з «Арсэналам»[7].

Міжнародная

рэдагаваць

Касэльні ня быў зайграны за нейкую зборную да 26 гадоў. Дзякуючы свайму польскаму паходжаньню, то бок дзед гульца быў палякам, які зьехаў у Францыю на сталае жыцьцё, меў права выступаць за зборную Польшчы, але не аформіў польскага грамадзянства. У шэрагу інтэрвію ён, прызнаючы польскае паходжаньне празь дзеда, заяўляў, што не адчувае сувязі з Польшчай і адчувае сябе толькі французам[8].

3 лютага 2011 году Касэльні атрымаў выклік у зборную Францыі на таварыскі матч супраць зборнай Бразыліі[9], аднак правёў гэты матч на лаўцы рэзэрвоўцаў. 11 лістапада 2011 году ён дэбютаваў у зборнай, пачаўшы гульню супраць зборнай ЗША ў стартавым складзе. Матч скончыўся зь лікам 1:0 на карысць французаў. Ляран быў уключаны ў канчатковую заяўку зборнай на чэмпіянат Эўропы 2012 году. Падчас матчаў групавога раўнда ён не трапляў у асноўны склад, аднак згуляў у чвэрцьфінале, дзе французы саступілі зборнай Гішпаніі зь лікам 0:2. Аднак, нягледзячы на выніковы лік, Ляран прадэманстраваў ўпэўненую гульню[10] і быў названы найлепшым гульцом матчу францускай прэсай.

У 2014 годзе Ляран далучыўся да зборнай Францыі на чэмпіянаце сьвету па футболе. Дэбют на сусьветным першынстве прыпаў на матч другога туру супраць зборнай Швайцарыі, калі Ляран выйшаў на замену замест траўмаванага Мамаду Сако.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Арсэнал»:

  1. ^ а б в Laurent Koscielny // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в LAURENT KOSCIELNY // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Laurent Koscielny // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ Alo’o Efoulou meilleur joueur de L2(недаступная спасылка). France Football
  5. ^ Arsenal sign defender Laurent Koscielny from Lorient. The Guardian
  6. ^ Koscielny snubbed Barca to stay. Football365.com
  7. ^ Koscielny agrees new long-term contract. FC Arsenal
  8. ^ «Nigdy nie żałowałem odmowy Polsce». Futbolnews.pl
  9. ^ Arsenal’s Laurent Koscielny Called Into France Team To Face Brazil. Goal.com
  10. ^ Euro 2012: Koscielny starts as France bow out. FC Arsenal

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць