Мамаду Сако
Мамаду́ Сако́ (па-француску: Mamadou Sakho; нарадзіўся 13 лютага 1990 году, Парыж, Францыя) — францускі футбаліст сэнэгальскага паходжаньня, абаронца грузінскага клюбу «Тарпэда» з Кутаісі. Таксама выступаў у складзе нацыянальнай зборнай Францыі.
Мамаду Сако | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 13 лютага 1990[1][2][3] (34 гады) | |
Рост | 187 см | |
Вага | 83 кг | |
Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Тарпэда Кутаісі | |
Нумар | 12 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2007—2013 2013—2017 2017 2017—2021 2021—2023 2024— |
Пары Сэн-Жэрмэн Лівэрпул → Крыстал Пэлас (арэнда) Крыстал Пэлас Манпэлье Тарпэда Кутаісі |
151 (7) 56 (2) 8 (0) 64 (1) 45 (1) 0 (0) |
Зборныя | ||
2010— | Францыя | 29 (2) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар'ера
рэдагавацьРаньнія гады
рэдагавацьМамаду Сако быў чацьвертым дзіцём зь сямі. Ён пачаў займацца футболам у шэсьць гадоў і гуляў за клюб «Парыж». У 2002 годзе яго перавабілі да прафэсіяналаў, у клюб «Пары Сэн-Жэрмэн».
«Пары Сэн-Жэрмэн»
рэдагаваць14 чэрвеня 2008 году Сако падпісаў свой першы прафэсійны кантракт з «Пары Сэн-Жэрмэн»[4]. Ён быў афіцыйна прадстаўлены ў першай камандзе й атрымаў майку з нумарам 3.
«Лівэрпул»
рэдагаваць2 верасьня 2013 году ангельскі клюб «Лівэрпул» абвесьціў аб падпісаньні Сако. Сума трансфэру склала 15 млн фунтаў стэрлінгаў[5].
Дасягненьні
рэдагаваць«Пары Сэн-Жэрмэн»:
- Чэмпіён Францыі: 2013
- Уладальнік Кубка Францыі: 2010
- Уладальнік Кубка францускай лігі: 2008
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 2013
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Mamadou Sakho // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в MAMADOU SAKHO // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б в mamadou Sakho // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ Mamadou Sakho signe pro, PSG En Force
- ^ Reds announce Sakho signing. Liverpool F.C.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на L'Equipe Football