Ляр’ен (футбольны клюб)

францускі футбольны клюб

«Ляр’ен» (па-француску: Football Club Lorient-Bretagne Sud) — францускі футбольны клюб з гораду Ляр’ену. Клюб быў заснаваны ў 1926 годзе. Уладальнік Кубка Францыі (2002), фіналісты Кубка лігі Францыі, Супэркубка Францыі. «Ляр’ен» праводзіць свае хатнія матчы на ​​стадыёне «Стад дзю Мустуар», разьмешчаным у межах гораду.

Ляр’ен
Поўная назва Football Club Lorient-Bretagne Sud
Заснаваны 1926
Горад Ляр’ен, Францыя
Стадыён Стад дзю Мустуар
Умяшчальнасьць: 18 500
Прэзыдэнт Ляік Фэры[d]
Чэмпіянат Ліга 2
 · 2023—2024 Ліга 1, 17 месца (паніжэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Ляр’ен» доўгі час выступаў у ніжэйшых лігах францускага чэмпіянату пакуль у 1998 годзе не атрымаў павышэньне ў Лігу 1. Да гэтага часу «Ляр’ен» большую частку сваёй гісторыі быў аматарскім клюбам. Найвышэйшым дасягненьнем клюбу ёсьць перамога ў Кубку Францыі ў 2002 годзе, калі ў фінале быў пераможана «Бастыя» зь лікам 1:0.

У «Ляр’ене» сваю кар’еру пачыналі ці набіраліся першапачатковага вопуты такія вядомыя гульцы, як то Ляран Касэльні, Андрэ-П’ер Жыньяк, Мікаэль Сыяні, Кевін Гамэйро, Карым Зыяні, Бакары Канэ й Сэйду Кейта. Гулец нацыянальнай зборнай Францыі Яан Гуркюф, сын галоўнага трэнэра, пачынаў сваю кар’еру ў клюбе. У апошнія гады клюб мае добрую рэпутацыю ўнутры краіны дзякуючы якасьці гульні клюбу й даўні давер трэнэру Крыстыяну Гуркюфу, які высока цэніцца ў Францыі як добры тактык, нягледзячы на сваю малую вядомасьць за мяжой[1].

Гісторыя

рэдагаваць

«Ляр’ен» быў заснаваны 2 красавіка 1926 году. Клюб быў утвораны мадам Цюсар і ейным сынам Жазэфам. Клюб першапачаткова меў аматарскі статус, а першым трэнэрам каманды быў чэхаславацкі спэцыяліст Ёзэф Локай. У 1929 годзе «Ляр’ен» атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Захаду (франц. Champions de l'Ouest), што дало магчымасьць клюбу выступаць у Ганаровай лізе рэгіёну Брэтань (франц. Division d'Honneur). У 1932 годзе «Ляр’ен» стаў чэмпіёнам гэтай лігі, паўтарыўшы гэты ж вынік праз чатыры гады. Пачатак Другой сусьветнай вайны абмежаваў узьлёт клюбу, некалькі гульцоў якога былі адпраўлены на вайну.

Пасьля вайны, Антуан Цюсар, унук мадам, што зьяўляецца заснавальніцай клюбу, далучыўся да каманды ў якасьці гульца з намерам аднаўленьня клюбу ў гонар сваёй бабулі. «Ляр’ен» зноўку пачаў гуляць у Ганаровай лізе. Антуан стаў першым гульцом клюбу, які быў прызваны да нацыянальнай зборнай Францыі. У 1954 годзе ён разам са зборнай удзельнічаў у кваліфікацыйных гульнях да чэмпіянату сьвету 1954 году. «Ляр’ен» хутка акрыяў і ў 1948 годзе перайшоў у аматарскі чэмпіянат Францыі. Клюб правёў два гады ў лізе пакуль ня вылецеў зноўку ў Ганаровы легіён. У 1957 годзе «Ляр’ен» зноўку прасунуўся ў аматарскі чэмпіянат, аднак камандзе перашкаджаў дрэнны фінансавы стан. Клюб, шукаючы спонсараў, імкнуўся стаць прафэсійным. У 1967 годзе «Ляр’ен» атрымаў павышэньне да трэцяй лігі чэмпіянату Францыі.

Дасягненьні

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць