Лявон Вітан-Дубейкаўскі
Лявон Вітан-Дубейкаўскі (Лявон Іванавіч; Леў Дубяйкоўскі) (19 ліпеня 1869 (1867?), в. Дубейкава — 6 лістапада 1940, Вільня) — беларускі архітэктар, будаўнік, грамадзкі дзяяч, пэдагог, паэт.
Лявон Вітан-Дубейкаўскі | |
Дата нараджэньня | 7 (19) ліпеня 1869 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 6 лістапада 1940 (71 год) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | Рак страўніка |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | архітэктар, паэт, генэральны падрадчык, фальклярыст, пэдагог |
Навуковая сфэра | архітэктура[1], цывільнае будаўніцтва[d][1], паэзія[1] і фальклёр[1] |
Сябра ў | Беларускі нацыянальны камітэт, Беларускі камітэт[d], Беларускае навуковае таварыства і Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры |
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў Мсьціслаўскую гарадзкую вучэльню. Будаўнічую адукацыю атрымаў у школе будаўнічых рамёстваў у Варшаве. З 1897 году працуе на Смаленшчыне: адкрыў будаўнічую кантору, будаваў цэрквы на Смаленшчыне.
У 1903 годзе здаў іспыт на інжынэра-будаўніка пры інстытуце цывільных інжынэраў у Пецярбургу. 1907—1909 — вучыўся ў Акадэміі архітэктуры ў Парыжы, атрымаў дыплём архітэктара-мастака.
З 1910 году жыў у Варшаве. У 1913—1915 гадах выкладаў будаўніцтва ў тэхнічна-прамысловай школе, у 1913—1915 працаваў у створаным ім уласным бюро. Падчас Першай сусьветнай вайны працаваў у Арле і на Полаччыне.
У 1919 годзе чытаў папулярныя лекцыі па архітэктуры на беларускіх настаўніцкіх курсах у Горадні і Вільні. У 1922 годзе займаўся будаўнічымі работамі ў Вільні, быў дырэктарам мулярскай школы (1925—1929).
Сябра рэдкалегіі газэты «Беларускі фронт».
Памёр у 1940 годзе. Пахаваны ў Вільні на могілках Росы.
Архітэктурная спадчына
рэдагавацьПрацаваў у стылях нэаготыкі, мадэрн.
У 1940 годзе скончыў працу «Эвалюцыя і рэформа драўлянага дойлідзтва», якая аднак не была надрукаваная.
Творы
рэдагаваць- Царква ў Манастыроўшчыне (Смаленшчына)
- Царква ў Ярцава (Смаленшчына)
- Скарбінца ў Вязьме (Смаленшчына)
- Касьцёл ў Відзах (1922 — праект)
- Петрапаўлаўскі касьцёл ў Дрысьвятах (1929 — пабудаваны)
- Марыянскі манастыр ў Друі (аднаўленьне)
- Кватэры польскага войска ў Вільні
Літаратурная спадчына
рэдагавацьПісаў вострыя дасьціпныя паэтычныя творы: байка «Цягне воўк — пацягнуць і ваўка».
-
Праект касьцёла ў Янатрудзе, 1916 г.
-
Петрапаўлаўскі касьцёл у Дрысьвятах
-
Кватэры польскага войска ў Вільні
Літаратура
рэдагаваць- Vitan K. Lavon Vitan-Dubiejkauski: Da 85 uhodkaŭ naradżeńnia. Niu Jork. 1954.
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЛявон Вітан-Дубейкаўскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Уладзімір Ляхоўскі. Рупіўся дзеля Бога і людзей. Наша вера
- Сяргей Харэўскі. Беларускі стыль у будаўніцтве 1921—1939 гг. (Лявон Вітан-Дубейкаўскі) на www.radzima.org
- Біяграфія Л. Вітан-Дубейкаўскага на svaboda.org(недаступная спасылка)
- ^ а б в г Vìtan-Dubejkaŭskì, Ljavon Ìvanavìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі