Будзівід
Будзівід (1240-я — 1295) — вялікі князь літоўскі з пачатку, відаць, разам з старэйшым братам Будзікідам (1282—1290), а потым самастойна (1292—1295[1]).
Будзівід лац. Budzivid | |
Будзівід (уяўны партрэт), М. Барвіцкі, 1908 г. | |
вялікі князь літоўскі | |
Папярэднік | Будзікід |
Наступнік | Віцень |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | XIII стагодзьдзе |
Памёр | 1295 |
Нашчадкі | Віцень, Гедзімін, Воін, Фёдар |
Імя
рэдагавацьБодвід або Будвід (Bodwidus[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -буд- (-бод-) (імёны ліцьвінаў Будзіла, Будар, Будрых; германскія імёны Budilo, Buder, Boderich) паходзіць ад бургундзкага buda 'пасол, пасланьнік' або германскага bodo 'гаспадар', а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[4]. Такім парадкам, імя Будзівід азначае «пасланьнік моцы»[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Боудикидъ и братъ его Боудивидъ (Галіцка-Валынскі летапіс).
Біяграфія
рэдагавацьУпершыню ўпамінаецца разам з Будзікідам у Іпацьеўскім летапісе пад 1289 годам, калі яны перадалі Ваўкавыск валынскаму князю Мсьціславу Данілавічу, каб падтрымліваць зь ім мір. Паводле некаторых меркаваньняў, дуўмвірат Будзікіда і Будзівіда прыйшоў да ўлады, скінуўшы з стальцу Пелюша — меркаванага сына іх папярэдніка, Трайдзеня.
Гісторык Юзэф Пузына і, утроп за ім, некаторыя іншыя дасьледнікі лічаць, што напісаньне Puсuwerus у хроніцы Дусбурга ёсць перакручаным напісаньнем імя Будзівіда[6] (хаця ў іншым сьпісе стаіць імя Lutuwerus, што адпавядае імю князя Лютавора, вядомага з Раўданскага рукапісу). Такая інтэрпрэтацыя «Пукувера»-Будзівіда як бацькі Віценя трапіла і ў навуковыя даведнікі[7].
Папярэднік Будзікід |
Вялікі князь літоўскі 1292—1295 |
Наступнік Віцень |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Краўцэвіч А. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. — Менск, 1998. С. 231.
- ^ Каталог писателей, сочинениями своими объяснявших гражданскую и церковную российскую историю. — Москва, 1815. С. 20.
- ^ Sveriges medeltida personnamn. Bd. 1. — Stockholm, 1976. S. 475.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16—17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
- ^ Puzyna J. Kim był i jak sie naprawdę nazywał Pukuwer ojciec Giedymina // Ateneum Wileńskie. T. 10. 1935. S. 1—43.
- ^ Пазднякоў В. Будзівід // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 351.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)