Юзэф Эдвард Пузына
Юзэф Эдвард Пузына (24 верасьня 1878, вёска Грымяча, цяпер Камянецкі раён — 20 студзеня 1949) — гісторык, пісьменьнік і паэт.
Юзэф Эдвард Пузына лац. Juzef Edvard Puzyna | |
Дата нараджэньня | 24 верасьня 1878[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 20 студзеня 1949[1] (70 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | пісьменьнік, паэт, гісторык, публіцыст, генэоляг, палітык, перакладнік |
Навуковая сфэра | гісторыя[2], генэалёгія[2], творчае і прафэсійнае пісьмо[d][2], публіцыстыка[2], палітычная дзейнасьць[d][2] і перакладніцкая дзейнасьць[d][2] |
Бацька | Юзаф Адольф Марцін Пузына[d] |
Маці | Марыя Тэкля Юзэфіна Акветка-Шышла[d] |
Дзеці | Józef Włodzimierz Maria Puzyna[d] |
Біяграфія
рэдагавацьЗ княскага роду Пузынаў гербу «Брама (Агінец)». Навучаўся ў Фрыбурскім унівэрсытэце (Швайцарыя), дзе атрымаў доктарскую ступень.
3 1919 году працаваў у Міністэрстве замежных справаў Польскай Рэспублікі, быў рэдактарам часопісу «Messager Polonais» («Польскі весьнік», напаўафіцыйнае выданьне міністэрства). Па выхадзе ў адстаўку з 1933 году жыў у Вялікай Бераставіцы, з 1939 году — у Варшаве. 3 1944 году працаваў у Чанстахове кіраўніком аддзелу культуры магістрата.
Навуковая дзейнасьць
рэдагавацьВывучаў праблемы паходжаньня княскіх родаў Вялікага Княства Літоўскага, іх палітычную ролю ў жыцьці дзяржавы. Аўтар вялікай працы «Вялікае княства Літоўскае да Міндоўга» (часткова публікавалася ў 1937 годзе). У 1930-х гадох быў сябрам рэдакцыі часопісу «Miesięcznik heraldyczny» («Геральдычны штомесячнік»). Аўтар мэмуараў пра пісьменьніцу Марыю Радзевіч.
Выводзіў імёны літоўскіх князёў і баяраў ад паўночнагерманскіх (скандынаўскіх) адпаведнікаў[3].
Творчасьць
рэдагавацьАўтар лірычных і сатырычных вершаў (зборнік «Даўней», 1905), патрыятычных паэмаў, гімнаў, паэтычных драмаў (зборнік «Па дарозе», 1922), аповесьцяў[4].
Асноўныя працы
рэдагаваць- Switrigail von Litauen: Die politische Bedeutung seiner Erhebung zum Grossfiirsten. Fribourg, 1914;
- Korjat i Korjatowicze // Ateneum Wileńskie. 1930. R 7, z. 3—4;
- Kim był i jak się naprawdę nazywał Pukuwer, ojciec Giedymina // Ateneum Wileńskie. 1935. R. 10;
- Korjat i Korjatowicze oraz sprawa podolska // Ateneum Wileńskie. 1936. R 11;
- Potomstwo Narymunta Giedyminowicza // Miesięcznik heraldyczny. 1932. nr 10;
- W sprawie pierwszych walk Litwinów z Tatarami o Ruś, 1238—1243 // Przegląd historyczno-wojskowy. Warszawa, 1937. T. 9.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Józef Edward Puzyna // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
- ^ а б в г д е Puzyna, Józef // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Чаропка В. Паходжанне і радавод вялікіх князёў літоўскіх // Беларускі гістарычны часопіс. № 6, 2001. С. 42—53.
- ^ ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 5.
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8