Людвінова (Летува)

мястэчка ў Мар’ямпальскім самакіраваньні Летувы

Людвіно́ва (лет. Liudvinavas) — мястэчка ў Мар’ямпальскім самакіраваньні Летувы, на рацэ Шэшупе. Адміністрацыйны цэнтар Людвіноўскага староства. Насельніцтва на 2001 год — 1055 чалавек. Знаходзіцца за 10 км на поўдзень Мар’ямпалю.

Людвінова
лет. Liudvinavas
Местачковая вуліца
Местачковая вуліца
Герб Людвінова Сьцяг Людвінова


Магдэбурскае права: 1719
Краіна: Летува
Павет: Мар’ямпальскі
Раён: Мар’ямпальскае самакіраваньне
Вышыня: 87 м н. у. м.
Насельніцтва: 1055 чал. (2001)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 54°29′0″ пн. ш. 23°21′10″ у. д. / 54.48333° пн. ш. 23.35278° у. д. / 54.48333; 23.35278Каардынаты: 54°29′0″ пн. ш. 23°21′10″ у. д. / 54.48333° пн. ш. 23.35278° у. д. / 54.48333; 23.35278
Людвінова на мапе Летувы
Людвінова
Людвінова
Людвінова
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Людвінова — магдэбурскае мястэчка гістарычнай Ковеншчыны, якое ўлады Летувы абвясьцілі часткай этнаграфічнага рэгіёну «Сувалкія».

Людвін або Лютвін (Liuduin, Liutwin) — імя германскага паходжаньня[1].

Гісторыя

рэдагаваць
 
Мескі герб з каралеўскага прывілею (1792)

Першыя пісьмовыя згадкі пра паселішча датуюцца XVIII стагодзьдзем, уваходзіла ў склад Пунскага староства Ковенскага павету Вялікага Княства Літоўскага[2]. У 1715 годзе тут збудавалі драўляны касьцёл.

У 1719 годзе кароль і вялікі князь Аўгуст II надаў паселішчу Магдэбурскае права і статус мястэчка.

10 кастрычніка 1791 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Людвінову герб з выявай «Пагоні» і Генія, што трымае ў адной руцэ меч, а ў другой — шалі.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) апынулася ў складзе Прусіі.

З 1918 году ў складзе Летувы.

Славутасьці

рэдагаваць
  • Касьцёл Сьвятога Людвіка (1918)
  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 858, 1050.
  2. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 318.

Літаратура

рэдагаваць