Лода
Лода, Лота (Лоць) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Лода лац. Łoda | |
Lodo | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Лота, Лоть |
Зьвязаныя імёны | Лодзейка, Лобарт, Лодальд, Лодвік, Лодвін, Лодар |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Лода» |
Паходжаньне
рэдагавацьХлода, Лода або Лота (Chlodio, Lodo, Lotto) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова хлод- (лод-, лот-) паходзіць ад германскага hluþa, hluda 'слаўны'[2]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Лодзейка (Лоцейка), Лобарт, Лодальд, Лодвік (Людвік), Лодвін (Лотвін), Лодар (Лотар). Адзначаліся германскія імёны Hlodico (Lotichius), Lobert, Lodoald, Lodwich, Lodwin, Loder (Lotar).
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Lodo (Lod[3]), Lodgierz, Lodewicus (Lodwich, Lodwig, Łodwig, Lodwik, Łodwik, Ludewicus, Ludewig, Ludwich, Ludwig, Ludwik)[4].
У 1644 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Sigismundus Lothus, Regiomontanus Borussus[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Лоть Васковичъ (1567 год)[6]; quae Otto Lode possidebat (4 сакавіка 1585 году)[7]; Józef Łotowicz… Baltromiey Łotowicz… Mikołay Kłodziewicz (1688 год)[8]; domek Lotowicza (1690 год)[9]; Łodzie (1744 год)[10]; Lotowicz (29 студзеня і 22 лістапада 1778 году)[11][a].
Носьбіты
рэдагаваць- Тыльман Лёдэ (Tylman Lode) — рыцар з Інфлянтаў, які ўпамінаецца ў 1436 годзе[16]
- Ян Лёдэ (Jan Lode) — кракаўскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1439 і 1456 гадох[17]
- Адам, Павал, Мацей, Тарас і Мікалай Лоды — жыхары вёскі Пярэжараў, якія ўпамінаюцца ў 1776 годзе[18]
- Ігнат Латовіч — шляхціч Менскага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў 1787 годзе[19]
Латовічы (Łotowicz) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні і Віленскага павету[20].
Лёды (Лёты) — літоўскі шляхецкі род[21].
На 1902—1906 гады існавалі фальварак і вёска Лотаўшчына ў Дрысенскім павеце Віцебскай губэрні[22][23].
Заўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 849.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 164.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 7: Suplement. Rozwiązanie licznych zagadek staropolskiej antroponimii. — Kraków, 2002. S. 359.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 165.
- ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 463.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 877.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 71 (1585—1586). — Vilnius, 2008. P. 29.
- ^ Obst J. Rachunki miasta Wilna // Litwa i Ruś. Z. 7—9, 1913. S. 111, 136—137.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo wileńskie 1690 r. — Warszawa, 1989. S. 46.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ L, Mosėdžio miestelio ir aplinkinių kaimų senųjų gyventojų romos katalikų bažnyčios santuokos metrikų nuorašai
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 4. — Rzeszów, 2001. S. 41.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 83.
- ^ Parafia olkienicka, Genealogia Wileńszczyzny
- ^ Parafia podborska, Genealogia Wileńszczyzny
- ^ Szybkowski S. Elita rycerska krzyżackich Prus w świetle listy gwarantów pokoju brzeskiego z 1436 r. Próba charakterystyki // Studia z Dziejów Średniowiecza. T. 26, 2023. S. 266.
- ^ Katalog testamentów z krakowskich ksiąg miejskich do 1550 roku. — Warszawa, 2017. S. 76, 101.
- ^ Яўген Анішчанка, Пережиры инвентарь 1776 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 13 сьнежня 2018 г.
- ^ Яўген Анішчанка, Шляхта Минского воеводства на сеймике 1787 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 23 сьнежня 2016 г.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 632.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Л, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 2. — Warszawa, 1902. S. 275.
- ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 167—168.