Людамонт, Людамонцкае прадмесьце — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў паўночна-заходняй частцы места, насупраць сутокаў Пярэспы і Сьвіслачы.

Менск з боку Людамонту. Ч. Манюшка, 1840-я рр.
Стэла і музэй на гістарычным Людамонце

На захад ад Людмонту пачынаецца Міхалянка, на поўнач — Весялоўка, на паўночны ўсход — Пярэспа, на паўднёвы ўсход — Старосьцінская Слабада, на поўдзень — Татарская Слабада[1][2].

Людзімунт або Лютмунт, пазьней Люмунт (Ludimunt, Liutmund, Liumunt[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -люд- (-лют-) (імёны ліцьвінаў Людвін, Людкен, Лютар; германскія імёны Liudwin, Luidikin, Liutar) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага liuþs, leuda 'люд, людзі', а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[5] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[6].

Адпаведнасьць імя Леймант германскаму імю Liutmund (Liumunt) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7].

Гісторыя

рэдагаваць

Фальварак Людамонт упершыню ўпамінаецца ў канцы XVIII стагодзьдзя. Фальварак складаўся зь сядзібы, гаспадарчых пабудоваў, ворнай зямлі і сенажаці і належаў месту. Людамонт здаваўся ў арэнду і прыносіў нямалы прыбытак[8].

Паводле сьведчаньняў падарожніка Паўла Шпілеўскага, у сярэдзіне XIX ст. Людамонт быў прыватнаўласьніцкім фальваркам і належаў італьянскаму роду Трабэртаў (Трабэрта)[9].

У пачатку XX ст. Людамонт ўваходзіў у пятую паліцэйскую частку места. Праз прадмесьце праходзілі Людамонцкая і Порахавая вуліцы[1][10].

Да 1949 року ў Менску існавала вуліца Ўрочышча Людамонт, якую потым савецкія ўлады перайменавалі ў Гвардзейскую[11].

  1. ^ а б Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. C. 196—197.
  2. ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. C. 550—551.
  3. ^ Socin A. Mittelhochdeutsches Namenbuch. — Basel, 1903. S. 221.
  4. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1046.
  5. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  7. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1964. P. 87.
  8. ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 229.
  9. ^ Шпилевский П. М. Путешествие по Полесью и белорусскому краю. — Минск, 1992.
  10. ^ Сацукевіч І. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст.
  11. ^ Трофимович А. Где отыскать Людамонт? [1](недаступная спасылка), Аргументы и факты

Літаратура

рэдагаваць
  • Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Менск: БелЭн, 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  • Шыбека З., Шыбека С. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. Станюты. — Менск: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць