Старосьцінская Слабада
Старосьцінская Слабада, або Старосьцінскае прадмесьце — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў паўночнай частцы места, паміж Старажоўскімі могілкамі і рэчышчам Сьвіслачы.
На паўднёвы захад ад Старосьцінскай Слабады пачынаецца Татарская Слабада, на паўночны захад — Людамонт, на паўночны ўсход — Старажоўка, на паўднёвы ўсход — Траецкае прадмесьце[1][2].
Гісторыя
рэдагавацьЗа часамі Вялікага Княства Літоўскага гэтая мясцовасьць, відаць, была дзяржаўным маёнткам, які складаў кармленьне старосты менскага, што ўзначальваў тутэйшы гродзкі суд. Гэтая вэрсія паходжаньня назвы пацьвярджаецца тым, што аднайменная з прадмесьцем вуліца патрапіла да сьпісу «нерасейскіх» (г. зн. немаскоўскіх) тапонімаў, якія расейскія ўлады перайменавалі ў 1866 року. Старосьцінскую Слабаду перайменавалі ў Старую Слабаду, але традыцыйная гістарычная назва яшчэ доўга не саступала месца наватвору, часта сустракалася нават у афіцыйных дакумэнтах[3].
У пачатку XX ст. Старосьцінская Слабада ўваходзіла ў трэцюю паліцэйскую частку места. Праз прадмесьце праходзілі Міхайлаўская, Стараслабадзкая, Маладэчанская і Радашкаўская вуліцы[1][4].
Вуліца Стараслабадзкая праіснавала да сярэдзіны 1980-х рокаў, калі на яе месцы збудавалі велізарны белы гмах з крамай «Панарама». На паседжаньні 6 траўня 2009 року Камісія па найменьні і перайменаваньні праспэктаў, вуліцаў і іншых частак Менску прыняла пастанову аб наданьні безыменнай паркавай зоне ў складзе ляндшафтава-рэкрэацыйных тэрыторыяў уздоўж ракі Сьвіслач, у межах вул. Камуністычная — вул. Старажоўская — рака Сьвіслач назвы «Старосьцінская слабада»[5].
У наш час пра існаваньне прадмесьця сьведчыць аднайменная паркавая зона.
Старыя адрасы
рэдагаваць- Міхайлаўская, 2. Дом Каўфмана. Другая вышэйшая пачатковая вучэльня. Адкрылася 1 ліпеня 1905 року, як меская чатырохклясная. У 1907 року атрымала дазвол на выкладаньне замежнай мовы. 1 студзеня 1913 року была ператвораная ў вышэйшую пачатковую вучэльню, пераехала на Койданаўскую вуліцу. Першы будынак вучэльні месьціўся ў прырэчнай частцы цяперашняй Камуністычнай вуліцы[6].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. C. 196—197.
- ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. C. 550—551.
- ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 223—224.
- ^ Сацукевіч І. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008.
- ^ У Менску з’явіліся скверы «Траецкая гара», «Старосцінская слабада» ды Лютэранскі // «Наша Ніва», 14 траўня 2009.
- ^ Шыбека З. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада. — Менск, 1994. С. 274.
Літаратура
рэдагаваць- Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Менск: БелЭн, 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Шыбека З., Шыбека С. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. Станюты. — Менск: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сацукевіч І. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008.
- План губернского города Минска (1903), Бібліятэка Менчука (рас.)
- Формирование территории Минска (1800—2004), Бібліятэка Менчука (рас.)
- План губернского города Минска (1898), Бібліятэка Менчука (рас.)