Лукаш Пішчак
Лу́каш Пі́шчак (па-польску: Łukasz Piszczek; нарадзіўся 3 чэрвеня 1985 году, Чахавіцы-Дзедзіцы, Польшча) — колішні польскі футбаліст, які выступаў за нацыянальную зборную Польшчы. Гуляў на пазыцыі крайняга абаронцы ці паўабаронцы. Асыстэнт галоўнага трэнэра дортмундзкай «Барусіі».
Лукаш Пішчак | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 3 чэрвеня 1985[1][2] (39 гадоў)
| |
Рост | 184 см | |
Вага | 75 кг | |
Пазыцыя | задні абаронца, абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Барусія Дортмунд | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2004—2010 2004—2007 2010—2021 2021—2024 |
Гэрта → Заглембе Любін (арэнда) Барусія Дортмунд ЛКС Гачалкавіцы |
68 (3) 69 (14) 264 (16) 51 (3) |
Зборныя | ||
2007—2019 | Польшча | 66 (3) |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная кар’ера
рэдагавацьУ 2001 годзе Лукаш далучыўся да клюбу «Гварак», зь якім ён стаў пераможцам у 2003 годзе польскага моладзевага чэмпіянату. У 2004 годзе ён быў падпісаны «Гэртай» і адразу ж аддадзены ў арэнду ў «Заглембе». З «Заглембе» ён выйграў чэмпіянат лігі сэзону 2006—2007 гадоў.
Восеньню 2007 году «Гэрта» вярнула гульца. Ён забіў свой першы гол у Бундэсьлізе 26 красавіка 2008 году ў матчы супраць «Гановэру».
Пішчак прапусьціў вялікую частку першай паловы сэзону 2008—2009 гадоў з-за траўмы сьцягна, якая ў канчатковым выніку запатрабавала хірургічнага ўмяшаньня. Вярнуўся ў шэрагі клюбу ў лютым 2009 году, але зноў атрымаў невялікую траўму, на гэты раз калена. Нарэшце, да красавіка ўсе ягоныя траўмы скончыліся й ён зноў вярнуўся на поле.
19 траўня 2010 году ў якасьці вольнага агента падпісаў трохгадовае пагадненьне з дортмундзкай «Барусіяй»[4].
Міжнародная кар’ера
рэдагавацьПершы раз на поле ў футболцы зборнай Лукаш выйшаў у таварыскім матчы супраць каманды Эстоніі 3 лютага 2007 году.
6 чэрвеня 2008 году ён быў уключаны ў польскую заяўку на Эўра-2008 з-за траўмы Якуба Блашчыкоўскага. Згуляў адзін матч супраць зборнай Нямеччыны, але неўзабаве атрымаў траўму на трэніроўцы й далейшага ўдзелу на Эўра не прыняў[5].
Дасягненьні
рэдагаваць«Заглембе»:
- Чэмпіён Польшчы: 2007
«Барусія»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2011, 2012
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2012, 2017, 2021
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2014, 2019
Асабістае жыцьцё
рэдагавацьЯгоны бацька, трэнэр мясцовага футбольнага клюбу, вырашыў прыцягнуць яго да аднаго з вучэбных заняткаў ва ўзросьце 7 гадоў. Ягоны брат Томаш, таксама гуляе ў футбол. Лукаш жанаты з чэрвеня 2009 году[6].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Lukasz Piszczek // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Lukasz Piszczek // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б 90minut.pl (пол.) — 2003.
- ^ BVB holt Lukasz Piszczek. ruhrnachrichten.de
- ^ Лукаш Пищек не сыграет с австрийцами. football.kulichki.net
- ^ Morgen Hochzeit mit seiner Ewa. Bild.de
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Статыстыка ў Бундэсьлізе(недаступная спасылка)
- Профіль на афіцыйным сайце «Гэрты» Бэрлін
- Профіль на сайце 90minut.pl