Лу́каш Пі́шчак (па-польску: Łukasz Piszczek; нарадзіўся 3 чэрвеня 1985 году, Чахавіцы-Дзедзіцы, Польшча) — колішні польскі футбаліст, які выступаў за нацыянальную зборную Польшчы. Гуляў на пазыцыі крайняга абаронцы ці паўабаронцы. Асыстэнт галоўнага трэнэра дортмундзкай «Барусіі».

Лукаш Пішчак
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 чэрвеня 1985(1985-06-03)[1][2] (39 гадоў)
Рост 184 см
Вага 75 кг
Пазыцыя задні абаронца, абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Барусія Дортмунд
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2010
2004—2007
2010—2021
2021—2024
Гэрта
Заглембе Любін (арэнда)
Барусія Дортмунд
ЛКС Гачалкавіцы
68 (3)
69 (14)
264 (16)
51 (3)
Зборныя
2007—2019 Польшча 66 (3)

Кар’ера

рэдагаваць

Клюбная кар’ера

рэдагаваць

У 2001 годзе Лукаш далучыўся да клюбу «Гварак», зь якім ён стаў пераможцам у 2003 годзе польскага моладзевага чэмпіянату. У 2004 годзе ён быў падпісаны «Гэртай» і адразу ж аддадзены ў арэнду ў «Заглембе». З «Заглембе» ён выйграў чэмпіянат лігі сэзону 2006—2007 гадоў.

Восеньню 2007 году «Гэрта» вярнула гульца. Ён забіў свой ​​першы гол у Бундэсьлізе 26 красавіка 2008 году ў матчы супраць «Гановэру».

Пішчак прапусьціў вялікую частку першай паловы сэзону 2008—2009 гадоў з-за траўмы сьцягна, якая ў канчатковым выніку запатрабавала хірургічнага ўмяшаньня. Вярнуўся ў шэрагі клюбу ў лютым 2009 году, але зноў атрымаў невялікую траўму, на гэты раз калена. Нарэшце, да красавіка ўсе ягоныя траўмы скончыліся й ён зноў вярнуўся на поле.

19 траўня 2010 году ў якасьці вольнага агента падпісаў трохгадовае пагадненьне з дортмундзкай «Барусіяй»[4].

Міжнародная кар’ера

рэдагаваць

Першы раз на поле ў футболцы зборнай Лукаш выйшаў у таварыскім матчы супраць каманды Эстоніі 3 лютага 2007 году.

6 чэрвеня 2008 году ён быў уключаны ў польскую заяўку на Эўра-2008 з-за траўмы Якуба Блашчыкоўскага. Згуляў адзін матч супраць зборнай Нямеччыны, але неўзабаве атрымаў траўму на трэніроўцы й далейшага ўдзелу на Эўра не прыняў[5].

Дасягненьні

рэдагаваць

«Заглембе»:

«Барусія»:

Асабістае жыцьцё

рэдагаваць

Ягоны бацька, трэнэр мясцовага футбольнага клюбу, вырашыў прыцягнуць яго да аднаго з вучэбных заняткаў ва ўзросьце 7 гадоў. Ягоны брат Томаш, таксама гуляе ў футбол. Лукаш жанаты з чэрвеня 2009 году[6].

  1. ^ а б в Lukasz Piszczek // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Lukasz Piszczek // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. ^ а б 90minut.pl (пол.) — 2003.
  4. ^ BVB holt Lukasz Piszczek. ruhrnachrichten.de
  5. ^ Лукаш Пищек не сыграет с австрийцами. football.kulichki.net
  6. ^ Morgen Hochzeit mit seiner Ewa. Bild.de

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць