Ліяна

доўгая дрэўная лаза

Лія́ны — расьліны, сьцёблы якіх няздольныя самастойна захоўваць вэртыкальнае становішча і якія выкарыстоўваюць іншыя расьліны ў якасьці апоры.

Вінаград — прадстаўнік вусіканосных ліянаў

Сярод ліянаў ёсьць як дрэвавыя, так і травяністыя расьліны.

Шматлікія лазячыя папараці сустракаліся яшчэ ў камэннавугольным пэрыядзе. У наш час ліяны шырока распаўсюджаныя сярод судзіннавых расьлінаў, асабліва насенных. Пераважна, гэта трапічныя расьліны.