Лейчыцы
Ле́йчыцы[1] — вёска ў Бортнікаўскім сельсавеце Бабруйскага раёну, за 10 км ад чыгуначнае станцыі Цялуша на лініі Бабруйск — Жлобін, каля шашы Бабруйск — Рагачоў, за 18 км ад Бабруйску, за 92 км ад Магілёва.
Лейчыцы | |
трансьліт. Liejčycy | |
Старая вясковая хата ў Лейчыцах | |
Першыя згадкі: | 1621 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Бабруйскі |
Сельсавет: | Бортнікаўскі |
Насельніцтва: | 80 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 225 |
Паштовы індэкс: | 213856 |
СААТА: | 7208804081 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°8′10.0″ пн. ш. 29°28′43.0″ у. д. / 53.136111° пн. ш. 29.478611° у. д.Каардынаты: 53°8′10.0″ пн. ш. 29°28′43.0″ у. д. / 53.136111° пн. ш. 29.478611° у. д. |
± Лейчыцы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьУ васнове назову слова «лейцы» — частка вупражы. Вядомыя зь пісьмовых крыніцаў ад 1621 году як сяло Ілейчыцы Бабруйскага староства Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага, 6 двароў, дзяржаўная ўласнасьць, былі нададзеныя Ганьне з Масальскіх, жонцы бабруйскага старосты Пятра Трызны. Ад 1793 году ў складзе Расейскае імпэрыі, ад 1795 году ў Бабруйскім павеце. У 1838 годзе 55 рэвіскіх душаў, уласнасьць паноў Прушыноўскіх. Паводле перапісу 1897 году — вёска Бортнікаўскае воласьці Бабруйскага павету, 32 двары, 224 жыхары.
У 1907 годзе — 44 двары, 290 жыхароў[2], 1917 год — 46 двароў, 340 жыхароў. У 1920 годзе адчыненая пачатковая школа, у якой у 1925 годзе навучалася 35 хлопчыкаў і дзяўчынак. У 1925 годзе да вёскі далучаны вялікі ўчастак былое панскае зямлі. Паводле перапісу 1926 году — вёска, 68 двароў, 274 жыхары. У 1930 годзе створаны калгас імя А. І. Ягорава. У Вялікую Айчынную вайну на фронце загінула 23 вяскоўцы. Паводле перапісу 1959 году — 248 жыхароў, у 1970 годзе — 250. У 1986 годзе — 68 двароў, 155 жыхароў, дзейнічаў клюб, сама вёска ўваходзіла ў склад калгасу імя Ф. Дзяржынскага.
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1997 год — 55 двароў, 100 жыхароў; 1999 год — 99 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2007 год — 81 жыхар, 45 двароў; 2010 год — 80 жыхароў
Забудова
рэдагавацьВёска арыентаваная з усходу на захад уздоўж аўтадарогі Бабруйск — Рагачоў. Забудова ў вёсцы двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 72
- ^ Лейчыцы // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2008. — 728 с. ISBN 978-985-11-0409-9. С. 185
Літаратура
рэдагаваць- Лейчыцы // Памяць. Бабруйскі раён : Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Гал. рэд. Г. П. Пашкоў. — Мн., 1998. — С. 577