Бранчыцы
Бра́нчыцы[1] — вёска ў Салігорскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Чыжэвіцкага сельсавету. Знаходзіцца непадалёку ад вёсак Чапялі, Вялікі Быкоў, Глядкі.
Бранчыцы | |
трансьліт. Brančycy | |
Бранчыцы з боку солеадвалаў | |
Першыя згадкі: | 1566 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Салігорскі |
Сельсавет: | Чыжэвіцкі |
Насельніцтва: | 119 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 174 |
Паштовы індэкс: | 223720 |
СААТА: | 6250854006 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°52′50″ пн. ш. 27°32′48″ у. д. / 52.88056° пн. ш. 27.54667° у. д.Каардынаты: 52°52′50″ пн. ш. 27°32′48″ у. д. / 52.88056° пн. ш. 27.54667° у. д. |
± Бранчыцы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьПершы ўспамін датуецца 1566 годам.[2] Належала да Слуцкага маёнтку.[2] Ад 1567 году знаходзілася ва ўладаньні Слуцкіх князёў.[2] Паводле некаторых зьвестак, першапачатковая назва вёскі была Бранчычы.[3] Згодна зь іншымі весткамі, такая назва была вядома з 1879 году.[4] Вёска з назовам Бранчычы ўпамінаецца ў творы Кузьмы Чорнага «Млечны шлях».[5] У вёсцы існавала царква Сьвятога Георгія, пабудаваная ў 1840 годзе, але ў 30-х гг. ХХ ст. была перавезена ў Гоцк.[4] На момант 1879 году ў вёсцы налічвалася каля 770 вернікаў жаночага й мужчынскага полу.[4] Мелася сядзіба шляхціца сярэдняй рукі па інвэнтары 1682 году.[6] У часы Другой сусьветная вайны ў 1943 годзе нацыстамі былі гвалтоўна ўзяты й вывезены на выпрабавальныя працы каля 40 жыхароў вёскі. Толькі трое чалавек вярнуліся дадому.[7] Вядома сваім моцным адстойваньнем уніяцкіх інтарэсаў[8]:
«Бі нас, катуй, куй, а мы застанемся ва ўніяцкай веры». | ||
30 кастрычніка 2009 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Чапялёўскага сельсавету ў склад Чыжэвіцкага сельсавету[9].
Дзеля даведваньня асаблівасьцей і ўмоваў жыцьця ў канцы студзеня 2011 году карэспандэнты выданьня «Тут і цяпер» зладзілі падарожжа ў «салёныя» вёскі, сярод якіх была й Бранчыцы. Згодна з вандроўкай, у 1970-х гг. у вёсцы налічвалася каля 1000 двароў. У непасрэднай блізкасьці да вёскі знаходзяцца солеадвалы. Па словах жыхароў, зямля ў вёсцы мае нямалы працэнт солі, вода ў калодзежы дрэнная.[10] Аднак, мясцовыя ня бачаць катастрофы ад суседзтва з солеадваламі. Варта адзначыць, што гуляючы па вёсцы, на вуснах можна адчуць прысмак солі.[11]
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 119 чалавек
- 1999 год — 181 чалавек
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Царква Сьвятога Георгія (ХІХ ст.)
- Сядзібна-паркавы ансамбль Булгакаў (ХХ ст.)
- Капліца-пахавальня Булгакаў (ХХ ст.)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 405
- ^ а б в Вялікі гістарычны атлас Беларусі. Том 1. Мінск. «Белкартаграфія», 2009. стар. 196
- ^ Брянчицы. soligorsk-city.com
- ^ а б в Вера. Люди. История. Брянчицы. sol-churches.ucoz.org
- ^ Кузьма Чорны: Млечны Шлях. knihi.com
- ^ Бранчыцкая сядзіба. knihi.com
- ^ Хроника Победы: день за днем peramoga.belta.by
- ^ Рункевич С. История Минской архиепископии (1793-1832 гг.) с подробным описанием хода воссоединения западнорусских униатов с православной церковью в 1794—1796 гг. – СПб.:Типогр. А Катанского и К., 1893. – 255 стр.
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 (рас.)
- ^ https://web.archive.org/web/20160306030829/http://www.nv-online.info/by/154/printed/27772/%D0%92%D1%91%D1%81%D0%BA%D1%96-%D1%9E-%D1%87%D1%8B%D1%80%D0%B2%D0%BE%D0%BD%D1%8B%D1%85-%D0%B3%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%85.htm Вёскі ў чырвоных гарах. nv-online.info
- ^ http://novychas.by/hramadstva/zvarotni_bok_saljonaj_valjuti/ Зваротны бок «салёнай» валюты. peramoga.belta.by