Кірыл Паўлючак
Кірыл Паўлючак (нарадзіўся 27 чэрвеня 1984 году, Горадня, БССР) — беларускі футбаліст, абаронца менскага «Аўтазаводца-Трактара».
Кірыл Паўлючак | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 27 чэрвеня 1984[1] (40 гадоў) | |
Рост | 195 см | |
Вага | 90 кг[2] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2001 | Дынама Менск | 10 (1) |
2002 | Дынама Менск | 21 (0) |
2003—2008 | Дынама Менск | 111 (9) |
2008 | Луч[d] | 10 (0) |
2009 | Нёман Горадня | 6 (0) |
2010 | Гомель | 27 (9) |
2011—2012 | Менск | 23 (3) |
2012—2013 | Дняпро Магілёў | 37 (1) |
2014 | Зымбру Кішынёў | 23 (2) |
2015—2020 | Гарадзея | 144 (10) |
2020—2021 | Славія Мазыр | 8 (1) |
2021 | Смаргонь | 5 (0) |
2022 | Крумкачы | 17 (2) |
2023 | Аўтазаводзец-Трактар[d] | 15 (2) |
Зборныя | ||
2002 | Беларусь (да 19)[d] | 2 (0) |
2005—2006 | Беларусь (да 21) | 8 (4) |
2008 | Беларусь | 3 (0) |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьКірыл зьяўляецца выхаванцам СДЮШАР №6 гораду Горадні. У 2001 годзе выступаў за фарм-клюб, а ў 2002—2008 гады — за асноўную каманду менскага «Дынама». У час летняга трансфэрнага акна 2008 году папоўніў шэрагі клюбу расейскай прэм’ер-лігі «Луч-Энэргія». У складзе далёкаўсходнікаў правёў 10 гульняў, гуляючы як на пазыцыі абаронцы, гэтак і паўабаронцы. Па заканчэньні сэзону пакінуў клюб. У 2009 годзе вярнуўся на радзіму: быў падпісаны кантракт з гарадзенскім «Нёманам». У 2010 годзе гуляў у складзе «Гомлю», зь якім заваяваў малыя залатыя мэдалі Першай лігі Беларусі. Пасьля заканчэньня сэзону пакінуў клюб і падпісаў кантракт зь «Менскам». У жніўні 2012 году перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[3]. У лютым 2014 году падпісаў кантракт на адзін год з клюбам «Зымбру»[4]. У лютым 2015 году падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[5].
Дапамог «Гарадзеі» паводле вынікаў сэзону 2015 году прабіцца ў Найвышэйшую лігу. У сьнежні 2015 году падоўжыў кантракт з клюбам[6]. У сэзонах 2016—2018 гадоў заставаўся асноўным гульцом гарадзейцаў, выступаючы на пазыцыі цэнтральнага абаронцы, толькі часам адсутнічаў праз траўмы. У лістападзе 2018 году падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на сэзон 2019 году[7]. У 2020 годзе стаў капітанам каманды.
У ліпені 2020 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Гарадзею»[8] і перайшоў у мазырскую «Славію»[9]. Праз пашкоджаньні зрэдку зьяўляўся на полі ў складзе мазырчукоў. У ліпені 2021 году кантракт з клюбам быў скасаваны[10]. У ліпені 2021 году далучыўся да «Смаргоні»[11]. З пачатку 2022 году пачаў трэнавацца з «Крумкачамі» і ў красавіку афіцыйна стаў гульцом клюбу[12]. Сэзон 2023 году пачаў у складзе менскага «Трактара».
У сьнежні 2023 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі B[13].
Міжнародная
рэдагавацьЗа нацыянальную зборную Беларусі правёў тры гульні, усе ў таварыскіх матчах.
Дасягненьні
рэдагаваць- Чэмпіён Беларусі: 2004
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2005, 2006
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2003
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2003
- Уладальнік Кубка Малдовы: 2014[14]
- Уладальнік Супэркубка Малдовы: 2014[15]
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Гарадзея | 2015 | Першая ліга | 28 | 0 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 27 | 4 | |
2017 | Найвышэйшая ліга | 20 | 4 | |
2018 | Найвышэйшая ліга | 28 | 0 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Kiril Pavlyuchek // FBref.com (мн.)
- ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/kirill_pavljuchek/
- ^ Кирилл Павлючек продолжит карьеру в могилевском «Днепре» (рас.)
- ^ Кирилл Павлючек заключил контракт с молдавским «Зимбру» (рас.)
- ^ Шидловский, Толканица и Павлючек заключили контракты с «Городеей» (рас.)
- ^ "Городея" продлила контракты с Лебедевым, Ковбом и Павлючеком (рас.)
- ^ Лебедев, Башилов, Павлючек и еще пять игроков продлили контракты с "Городеей" (рас.)
- ^ Павлючек покинул "Городею" (рас.)
- ^ "Славия" подписала Павлючека и рассталась с Ковалевским (рас.)
- ^ "Славия рассталась с Павлючеком (рас.)
- ^ Кирилл Павлючек перешел в "Сморгонь" (рас.)
- ^ Кирилл Павлючек будет выступать за "Крумкачы" (рас.)
- ^ Александр Глеб, Владимир Бушма, Павел Рыбак и другие получили тренерскую лицензию "В" (рас.)
- ^ «Зимбру» с Кубаревым, Климовичем и Павлючеком выиграл Кубок Молдовы (рас.)
- ^ «Зимбру» Кубарева выиграл Суперкубок Молдовы (рас.)