Кірвелі
Кірве́лі[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Кірвелі ўваходзяць у склад Эйгердаўскага сельсавету.
Кірвелі лац. Kirvieli | |
Першыя згадкі: | 19 стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Эйгердаўскі |
Насельніцтва: | 32 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231363 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°1′18.2″ пн. ш. 26°2′34.7″ у. д. / 54.021722° пн. ш. 26.042972° у. д.Каардынаты: 54°1′18.2″ пн. ш. 26°2′34.7″ у. д. / 54.021722° пн. ш. 26.042972° у. д. |
± Кірвелі |
Гісторыя
рэдагавацьУ сярэдзіне 19 стагодзьдзя — дзьве аднайменныя вёскі ў Юрацішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 годзе — у адной 27 рэвіскіх душ, адносілася да маёнтку Такарышкі памешчыка Радкевіча; у другой 6 рэвіскіх душ — дзяржаўная ўласнасьць, у складзе Бакштаўскага казеннага таварыства. У 1897 у в. Кірвелі 1-я — 15 двароў, 97 жыхароў, у в. Кірвелі 2-я — 6 двароў, 24 жыхары. У 1909 — адпаведна 18 двароў, 100 жыхароў і 4 двары, 22 жыхары. Жыхары абедзьвюх вёсак мелі 43 галавы буйной рагатай жывёлы, 20 коней, 100 дзесяцін зямлі.
У 1921—1939 гг. у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павету Навагрудскага ваяводства. У 1921 25 двароў, 119 жыхароў. 3 12 кастрычніка 1940 вёска (35 двароў, 165 жыхароў) у складзе Такарышкаўскага сельсавету, Юрацішкаўскі раён.
Падчас Другой сусьветнай вайны амаль цалкам згарэла. У 1950 у вёсцы заснаваны калгас «Сьцяг камунізму». 3 20 студзеня 1960 у Івейскім раёне.
3 29 красавіка 1960 у Даўгердзішкаўскім сельсавеце, з 15 траўня 1963 у Юрацішкаўскім пасялковым Савеце, з 13 студзеня 1965 у Такарышкаўскім, з 15 ліпеня 1985 у Эйгердаўскім сельсаветах.
Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю.
Насельніцтва
рэдагаваць- 20 стагодзьдзе: 1970 — 125 жыхароў; 1986 — 26 двароў, 61 жыхар; 1999 — 24 двары, 59 жыхароў
- 21 стагодзьдзе: 2010 — 32 жыхары
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 238
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.