Кшыштаф Пэндэрэцкі
Кшыштаф Пэндэрэ́цкі (па-польску: Penderecki; 25 лістапада 1933, г. Дэмбіца, Падкарпацкае ваяводзтва, Польшча — 29 сакавіка 2020, Кракаў) — польскі кампазытар, дырыгент, пэдагог. Сябра Польскай Акадэміі навук у Кракаве (1994). Адзін з найбольш вядомых клясычных кампазытараў XX стагодзьдзя.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСкончыў Кракаўскую музычную акадэмію (1957), з 1959 выкладаў у ёй кампазыцыю, у 1972—1987 рэктар. У 1973-78 выкладаў у Ельскім унівэрсытэце (ЗША).
Дырыгаваў вядучымі сымфанічнымі аркестрамі (з 1973), праводзіў майстар-клясы ў найбуйнейшых музычных цэнтрах Эўропы, ЗША і інш. У 1960 годзе паўстаў як выбітны прадстаўнік музыкальнага авангарда. Арыгінальная экспрэсыўнасьць музыкі Пэндэрэцкага грунтуецца на глыбокім адчуваньні магчымасьцяў сучасных гукавых сыстэм і выкарыстаньні іх ва ўсіх сфэрах кампазытарскай тэхнікі ад артыкуляцыі да формаўтварэньня.
Зрабіў адкрыцьці ў гукавой калярыстыцы. Творам уласьцівы глыбокі мастацкі зьмест, шырокі спэктар сродкаў выразнасьці, выкарыстаньне традыцый каталіцкай музыкі.
У творчасьці зьвяртаецца да агульначалавечай тэматыкі («Строфы» для сапрана, дэкламатара і 10 інструмантаў, 1959; «Плач па ахвярах Хірасімы», 1960; араторыя «Dies irae», 1967, памяці ахвяр Асьвенціма; «Касмагонія», 1970), рэлігійнай музыкі («Страсьці паводле Лукі», 1965; «Ютрань», 1972; «Магніфікат», 1974; «Te Deum», 1980; «Польскі рэквіем», 1984 прысьвечаны Леху Валэнсе і прафсаюзу «Салідарнасьць») і інш. Аўтар опэр («Д’яблы з Лудэна», 1969; «Страчаны рай», 1978; «Чорная маска», 1986; «Убу кароль», 1991), аркестровых твораў (3 сымфоніі, у тым ліку «II Christmas Symphony», 1980; «De natura sonoris I—II», 1966—1970; «Паскалія», 1988; «Адажыё», 1989), інструмэнтальных канцэртаў (2 віялянчэльныя, скрыпічны, альтовы), камэрна-інструмэнтальнай музыкі.
Музыка выкарыстоўвалася ў фільмах «Кахаю цябе, кахаю», «Зьзяньне», «Унутраная імпэрыя», «Катынь» і ў тэлесэрыяле «Сакрэтныя матэрыялы».
Дзяржаўная прэмія Польшчы 1968, 1984[10]. Чатырохразовы ляўрэат «Грэмі».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Пендерецкий Кшиштоф // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ Itaú Cultural Krzysztof Penderecki // Энцыкляпэдыя Ітау Культурал (парт.) — São Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7
- ^ Krzysztof Penderecki // Nationalencyklopedin (шв.) — 1999.
- ^ https://www.krakow.pl/aktualnosci/238631,33,komunikat,nie_zyje_krzysztof_penderecki.html
- ^ https://www.sueddeutsche.de/kultur/krzysztof-penderecki-tot-1.4860594
- ^ Krzysztof Penderecki // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.) — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ^ http://www.radiokrakow.pl/kultura/nie-zyje-krzysztof-penderecki/
- ^ Komponisten-Porträts (ням.): Bilder und Daten — 1 — Reclam-Verlag, 2003. — 400 с. — ISBN 978-3-15-018268-0
- ^ а б в г Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Дубкова Т. А. Пендарэцкі Кшыштаф // БЭ. — Мн.: 2001 Т. 12. С. 265.
- ^ Памёр польскі кампазытар Кшыштаф Пэндэрэцкі. Радыё Свабода. (29 сакавіка 2020).
- ^ Памёр выбітны польскі кампазітар, які атрымаў 4 прэміі «Грэмі»/. БелСат. (29 сакавіка 2020).
Літаратура
рэдагаваць- Lisicki K. Szkice o L. Pendereckim. Warszawa, 1973
- Erhardt L. Spotkania z Krzystofem Pendereckim. Kraków, 1975
- Tomaszewski M. Krzystof Penderecki i jego muzyka. Kraków, 1994
- Ивашкин А. В. Кшиштоф Пендерецкий. М., 1983
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Кшыштаф Пэндэрэцкі (анг.) на сайце IMDb