Кунаш, Конаш — мужчынскае імя.

Kühnsch
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Cuno + суфікс з элемэнтам -ш- (-sch-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Конаш
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Кунаш»

Паходжаньне

рэдагаваць
Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Кунш (Kühnsch) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -кон- (-кун-) (імёны ліцьвінаў Кондрут, Конрад, Якун; германскія імёны Cundrud, Konrad, Acun) паходзіць ад гоцкага koni- 'адважны'[2] або германскага kunja, kuni '(хтосьці) з годнага, шляхецкага роду'[3].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Kunosz (Konosz, Kuniesz, Kunisz, Kunsz)[4]: Hannus Kunosch (1483 год), Hannus Kwnisz (1480 год), Cunesz (1481 год), Kunusz (1482 год), Kwnosch (1493 год)[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: чоловека… а Куноша (1440—1492 гады)[6]; на воита маръковъского Куноша (27 лістапада 1528 году)[7]; мещане места Полоцкого… Федко Коношевичъ (17 сакавіка 1531 году)[8]; чоловековъ лысковскихъ… Кунаша Вороновича… Кунуша Вороновича (3 верасьня 1537 году)[9]; по чоловеку королевъскомъ по госмирцы на имя Конаши… истыи Конаш… тотъ Конашъ… тотъ Кониш (16 сакавіка 1539 году)[10]; sioło Protkowskie… Moteli Konuszewicz (4 сьнежня 1554 году)[11]; Mikitha Kunassewic… Kunas Hawrylowicz (1558 год)[12].

Носьбіты

рэдагаваць

Канашэвічы — літоўскі шляхецкі род[13].

Канішэвічы (Kaniszewicz) — літоўскі шляхецкі род[14].

Кунішы (Kunisz) гербу Любіч — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[15].

У XVI ст. існаваў маёнтак Кунашавічы (Кунашевичи) у Жамойцкім старостве[16].

На 1904 год існавалі вёска і пустка з назвай Конашы (Канашы) у Парэцкім павеце Смаленскай губэрні[17].

На гістарычнай Меншчыне існуе вёска Кунашы, на гістарычнай ВіцебшчынеКанашэва, на гістарычнай БраслаўшчынеКанашоўка. Назву Канашы маюць вёскі на гістарычных Віцебшчыне і Полаччыне.

  1. ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 44.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  3. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 150.
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 151.
  5. ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 3. — Wrocław, 1971—1973. S. 201.
  6. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 53.
  7. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 15 (1528—1538). — Vilnius, 2002. P. 89.
  8. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 224 (4) (1522—1530). — Vilnius, 1997. P. 379.
  9. ^ Литовская метрика. Книга № 228. — Москва, 2008. С. 104.
  10. ^ Литовская метрика. Книга № 228. — Москва, 2008. С. 190—191.
  11. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 117.
  12. ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 351, 367.
  13. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на К, Згуртаваньне беларускай шляхты
  14. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 6. — Warszawa, 1936. S. 257.
  15. ^ Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 287.
  16. ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 156.
  17. ^ Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 323.