Марк Геі

ангельскі футбаліст

Аджы Кінінкан Марк-Ізраэль Геі (па-француску: Addji Keaninkin Marc-Israel Guéhi; нар. 13 ліпеня 2000 году) — ангельскі футбаліст, цэнтральны абаронца клюбу «Крыстал Пэлас» і нацыянальнай зборнай Ангельшчыны.

Марк Геі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 ліпеня 2000(2000-07-13)[1] (24 гады)
Рост 182 см[2]
Пазыцыя цэнтральны абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Крыстал Пэлас
Нумар 6
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2020—2021
2020—2021
2021—
Чэлсі
Сўонсі Сіці (арэнда)
Крыстал Пэлас
0 (0)
57 (0)
98 (3)
Зборныя
2022— Ангельшчына 15 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
19 траўня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
10 ліпеня 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Геі навучаўся ў футбольнай акадэміі «Чэлсі». У верасьні 2017 году ён склаў свой першы прафэсійны кантракт з клюбам на тры гады[3]. У наступным сэзоне ён дапамог юнацкай камандзе здабыць мноства тытулаў, а таксама дакрочыў з камандай да фіналу Юнацкай лігі УЭФА[3]. У другой палове сэзону 2018—2019 гадоў і ў наступным сэзоне абаронца пачаў зрэдку трапляць у заяўку асноўнай дружыны «Чэлсі» на матчы Прэм’ер-лігі, аднак, на полі не зьяўляўся. 17 верасьня 2019 году Геі выйшаў на замену ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць гішпанскай «Валенсіі»[4]. На наступным тыдні ён згуляў ў матчы Кубка лігі супраць «Грымсьбі Таўну», які быў адолены зь лікам 7:1.

10 студзеня 2020 году Геі далучыўся на правах арэнды да клюбу Чэмпіёншыпу «Сўонсі Сіці» да сканчэньня сэзону[5]. Пасьля таго, як гулец двойчы быў ня выкарыстаны ў матчах чэмпіянат, ён дэбютаваў у новым клюбе ў матчы супраць «Сток Сіці». Футбаліст хутка замацаваўся ў стартавым складзе цягам наступных чатырох гульняў, але моцна крытыкаваўся ў зьвязку з сэрыяй «Сўонсі» безь перамогаў у апошніх пяці гульняў. Галоўны трэнэр клюбу Стыў Купэр падтрымаў абаронцу і заявіў, што «маладым гульцам цяжка імгненна паўплываць на вынік»[6]. 26 жніўня 2020 году Геі вярнуўся ў «Сўонсі» зноў на правах арэнды на сэзон 2020—2021 гадоў[7]. Гулец быў адным з ключавых у камандзе, то бок толькі чатыры гульцы «Сўонсі Сіці» згулялі за сэзон больш хвілінаў чымсьці Геі.

18 ліпеня 2021 году Геі быў выкуплены клюбам «Крыстал Пэлас» за 18 мільёнаў фунтаў, што зрабіла яго трэцім найдаражэйшым футбалістам клюбу за ўсю гісторыю пасьля Крыстыяна Бэнтэке і Мамаду Сако[8][9]. Гулец склаў зь лёнданцамі працоўную ўгоду на пяць гадоў[10].

Міжнародная

рэдагаваць

У сакавіку 2022 году Геі быў першы раз выкліканы галоўным трэнэрам зборнай Ангельшчыны Гарэтам Саўтгейтам на таварыскія матчы супраць зборных Швайцарыі і Кот-д’Івуару[11]. Гулец запачаткаваў выступы ў камандзе 26 сакавіка ў матчы супраць швайцарцаў, які скончыўся перамогай на Ўэмблі гаспадароў зь лікам 2:1.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць