Джэфэрсан Лерма

калюмбійскі футбаліст

Джэ́фэрсан Ле́рма (па-гішпанску: Jefferson Lerma; нар. 25 кастрычніка 1994 году) — калюмбійскі футбаліст, апорны паўабаронца і цэнтральны абаронца ангельскага клюбу «Крыстал Пэлас» і нацыянальнай зборнай Калюмбіі. Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2016 году, які ладзіліся ў Бразыліі.

Джэфэрсан Лерма
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 25 кастрычніка 1994(1994-10-25)[1][2][3] (30 гадоў)
Рост 179 см
Вага 70 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Крыстал Пэлас
Нумар 8
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2013—2016
2015—2016
2016—2018
2018—2023
2023—
Атлетыка Ўіля
Левантэ (арэнда)
Левантэ
Борнмут
Крыстал Пэлас
84 (6)
33 (1)
56 (2)
178 (12)
36 (1)
Зборныя
2017— Калюмбія 52 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
23 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
15 кастрычніка 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Прайшоў падрыхтоўку ў футбольнай школе клюбу «Атлетыка Ўіля». На пачатку 2013 году юнак быў далучаны да асноўнай каманды клюбу, а 30 сакавіка дэбютаваў у айчыннай лізе ў матчы супраць «Мільянарыяс»[4]. У першы свой сэзон згуляў 20 матчаў, а ягоны клюб у розыгрышы Апэртуры спыніўся на 13-м радку. Даволі хутка гулец замацаваўся ў асноўным складзе, а ў сэзоне 2015 году стаў адным з ключавых футбалістаў каманды.

Лерму запрыкмецілі ў Гішпаніі, вынікам чаго сталася арэнда ў валенсійскі клюб «Левантэ» ў сэзоне 2015—2016 гадоў. Лерма хутка прыстасаваўся да дынамічнага стылю новага клюбу, а першым голам адзначыўся 7 сьнежня 2015 году, што дапамагло клюбу здабыць адзін пункт у матчы супраць «Эспанёлу» (1:1). Згуляўшы 25 матчаў, бакі дамовіліся аб паўнавартасным пераходзе калюмбійца. Гулец склаў з клюбам чатырохгадовы кантракт, а «Атлетыка Ўіля» атрымала 600 тысяч эўра[5]. Паводле вынікаў сэзону «Левантэ» страціў месца ў Ля Лізе, апусьціўшыся ў Сэгунду. Аднак, ужо праз сэзон каманда вярнулася ў эліту, здабыўшы перамогу ў другім дывізіёне. Лерма па вяртаньні паўдзельнічаў у гістарычнай перамозе валенсійцаў над «Барсэлёнай», якая скончылася зь лікам 5:4 на карысьць гаспадароў.

7 жніўня 2018 году Лерма прыяднаўся да клюбу Прэм’ер-лігі «Борнмуту» за рэкордныя для клюбу 30 мільёнаў эўра[6]. 1 верасьня гулец запачаткаваў выступы ў Ангельшчыне, адгуляўшы 88 хвілінаў у матчы супраць «Чэлсі», у якім ягоная каманда зьведала паразу зь лікам 2:0[7]. Калюмбіец замацаваўся ў першым складзе ды стаў улюбёнцам шматлікіх заўзятараў клюбу. Поруч з камандай гулец правёў часы ў Прэм’ер-лізе і Чэмпіёншыпе. 8 чэрвеня 2023 году было абвешчана, што ангельскі клюб «Крыстал Пэлас» дамовіўся аб асабістых умовах кантракту зь Лермам, і што ён далучыцца да клюбу 1 ліпеня[8]. За новы клюб калюмбіец згуляў 12 жніўня, а ягоны клюб перамог у гасьцях «Шэфілд Юнайтэд» зь лікам 1:0.

Міжнародная

рэдагаваць

Гулец быў часткай алімпійскай каманды Калюмбіі на гульнях 2016 году ў Бразыліі. Тады пад кіраўніцтвам Карляса Рэстрэпа каманда дакрочыла да чвэрцьфіналу. Лерма дэбютаваў за нацыянальную зборную Калюмбіі 10 лістапада 2017 году, выйшаўшы на замену ў матчы супраць зборнай Рэспублікі Карэі[9]. Гулец браў удзел у чэмпіянаце сьвету 2018 году, але ўжо ў першай сустрэчы супраць зборнай Японіі быў выдалены на трэцяй хвіліне[10].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць