Крышталёвы палацчыгуначна-шкляное збудаваньне, першапачаткова узьведзенае ў лёнданскім Гайд-Парку адмыслова для Сусьветнай выставы 1851 году. Больш за 14 000 прадстаўнікоў з усяго сьвету сабраліся ў выставачнай залі плошчай 92 000 м², каб паказаць найноўшыя тэхналягічныя ўзоры, распрацаваныя ў час Індустрыяльнай рэвалюцыі. Спраектаваны Джозэфам Пэкстанам, будынак Сусьветнай выставы меў памеры 564 м у даўжыню і 39 м у вышыню[1].

Крышталёвы палац
The Crystal Palace
Крыштальны палац (1854)
Месцазнаходжаньне Вялікабрытанія, Лёндан
Памер 300пкс
Архітэктар Джозэф Пэкстан
Каардынаты 51°25′20.26″ пн. ш. 0°4′32.84″ з. д. / 51.4222944° пн. ш. 0.0757889° з. д. / 51.4222944; -0.0757889Каардынаты: 51°25′20.26″ пн. ш. 0°4′32.84″ з. д. / 51.4222944° пн. ш. 0.0757889° з. д. / 51.4222944; -0.0757889
Крышталёвы палац на мапе Вялікабрытаніі
Крышталёвы палац
Крышталёвы палац
Крышталёвы палац

Па заканчэньні выставы будынак быў перанесены на новае месца, у лёнданскае прадмесьце Сайдэнгэм-Гіл, дзе пазьней быў павялічаны ў памерах і прастаяў з 1854 па 1936 гады, пакуль ня быў зьнішчаны пажарам. За часы свайго існаваньня палац вабіў тысячы наведвальнікаў незалежна ад сацыяльнага палажэньня.

  1. ^ The Crystal Palace of Hyde Park Праверана 4 красавіка 2008 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Крышталёвы палацсховішча мультымэдыйных матэрыялаў