Казімер Тышкевіч
(пам. 1652) падчашы вялікі літоўскі
(Перанакіравана з «Казімер Тышкевіч (падчашы вялікі літоўскі)»)
Казімер Тышкевіч (? — 3 кастрычніка 1652) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падстолі (1633—1638), стольнік (1638—1642), крайчы (1642—1644) і падчашы вялікі літоўскі (з 1644).
Казімер Тышкевіч | |
Герб «Ляліва» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1598 |
Памёр | 3 кастрычніка 1652 |
Род | Тышкевічы |
Бацькі | Пётар Тышкевіч Рэгіна з Галоўчынскіх |
Быў старостам чачэрскім і дудзкім. Граф на Лагойску і Бярдычаве.
Біяграфія
рэдагавацьЗ лагойскай лініі роду Тышкевічаў гербу «Ляліва», сын Пятра Тышкевіча, ваяводы менскага, і Рэгіны з Галоўчынскіх.
Не ажаніўся і не пакінуў нашчадкаў[1].
Захаваўся партрэт з Лагойскай галерэі, на якім выяўлены Казімер Тышкевіч.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Tyszkiewiczowie (пол.) Праверана 8 ліпеня 2012 г.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Bogusław Radziwiłł. Autobiografia / Wstęp i oprac. T. Wasilewski. — Warszawa, 1979.