Старое Высокае (Гомельская вобласьць)

Старо́е Высо́кае[1] — вёска ў Беларусі, каля мэліярацыйных каналаў. Цэнтар сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 333 чал. (2004). Знаходзіцца за 27 км на захад ад места і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 204 км ад Гомелю. Аўтамабільная дарога зьвязвае вёску зь Ельскам.

Старое Высокае
Першыя згадкі: XVIII стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Ельскі
Сельсавет: Старавысокаўскі
Насельніцтва: 333 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2354
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°46′0″ пн. ш. 28°50′0″ у. д. / 51.76667° пн. ш. 28.83333° у. д. / 51.76667; 28.83333Каардынаты: 51°46′0″ пн. ш. 28°50′0″ у. д. / 51.76667° пн. ш. 28.83333° у. д. / 51.76667; 28.83333
Старое Высокае на мапе Беларусі ±
Старое Высокае
Старое Высокае
Старое Высокае
Старое Высокае
Старое Высокае
Старое Высокае
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Упершыню вёска Высокае Мазырскага павету Менскага ваяводзтва згадваецца ў пачатку XVIII ст. У сярэдзіне XVIII ст. яна падзялілася на дзьве вёскі — Старое і Новае Высокае.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Старое Высокае апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Мазырскім павеце Менскай губэрні. Паводле вынікаў перапісу (1897) тут дзейнічала царква, працавала крама; вёска ўваходзіла ў склад Скараднянскай воласьці. У 1905 тут адкрылася школа. У 1908 вёска ўваходзіла ў склад Каролінскай воласьці.

Насельніцтва

рэдагаваць
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура

рэдагаваць