Кунат
Кунат (Конат) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Кунат лац. Kunat | |
Kunat | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Cuno + Hatho |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Конат |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Кунат» |
Паходжаньне
рэдагавацьКунат (Kunat, Kuhnat[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -кон- (-кун-) (імёны ліцьвінаў Кондрут, Конрад, Якун; германскія імёны Cundrud, Konrad, Acun) паходзіць ад гоцкага koni- 'адважны'[3] або германскага kunja, kuni '(хтосьці) з годнага, шляхецкага роду'[4], а аснова -гад- (-ад-, -ат-) (імёны ліцьвінаў Ядвіга, Гатман, Бернат; германскія імёны Hadwig, Hadoman, Bernat) — ад гоцкага *haþus[5], германскага hathu 'бой'[6].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Kunat, Kunad, Konat, Konad, Gunat[7], Kuniat[8].
У Прусіі бытавала імя Кунат (Кунад): Kunot (1267 год)[9], Kunad (1343 год)[10].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Конатовичомъ потверженье (9 лістапада 1449 гаду)[11]; Станиславъ Кунатовичъ (1565 год)[12]; Вырозембы Кунаты. Юри Кунатъ выслалъ сына своего Яна, конь збройно. Тотъ же Янъ Юревичъ Вирозембъский ставилъ конъ з Нестечи з части малъжонки своее конъ. Балтазаръ Кунатъ черезъ слугу… Анъдрей Кунатъ (1567 год)[13]; Dzietkowskie szioło… Kunat Guntarowicz z bratem Petruliem (13 кастрычніка 1591 году)[14].
Носьбіты
рэдагаваць- Станіслаў Кунатавіч — бельскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1565 году
- Юры Кунат, Ян Юр'евіч Кунат Віразембскі і Андрэй Кунат — бельскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1567 году
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Heintze A. Die deutschen Familien-Namen, geschichtlich, geographisch, sprachlich. — Halle, 1903. S. 184.
- ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 44.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 150.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 70.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 87.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 151.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 7: Suplement. Rozwiązanie licznych zagadek staropolskiej antroponimii. — Kraków, 2002. S. 343.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 49.
- ^ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 627.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 63.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 337.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 964.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 404.