Коладна
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі
Ко́ладна[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 46 км на паўднёвы захад ад Камянцу, за 40 км на паўночны захад ад Берасьця, за 10 км на поўдзень ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток. Месьціцца на абодвух берагах ракі Пульвы. Уваходзіць у Агародніцкі сельсавет.
Коладна | |
трансьліт. Koladna | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Агародніцкі |
Насельніцтва: | 63 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225082[1] |
СААТА: | 1240848036 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°18′32″ пн. ш. 23°20′38″ у. д. / 52.30889° пн. ш. 23.34389° у. д.Каардынаты: 52°18′32″ пн. ш. 23°20′38″ у. д. / 52.30889° пн. ш. 23.34389° у. д. |
± Коладна | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагаваць- у сярэдзіне XIX ст.: вёска ў Воўчынскай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні, дзяржаўная ўласнасьць.
- 1857: 137 рэвіскіх душ.
- 1897: 30 двароў, 193 жыхары; дзейнічала хлеба-запасная крама.
- 1905: 229 жыхароў.
- 1921: у складзе Воўчынскай гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва міжваеннай Польшчы.
- 1923: 12 двароў, 53 жыхары.
- 1939: у складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: у складзе Баршчэўскага сельсавету Высокаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці, 170 жыхароў.
- 1960: 141 жыхар.
- 1962: у Камянецкім раёне.
- 1970: 129 жыхароў.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 75 жыхароў
- 2005 год — 72 жыхары[3], 33 двары
- 2010 год — 63 жыхары
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Белпошта
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 161
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 54
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 54.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКоладна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў