Касьцёл Сьвятой Кацярыны і кляштар бэрнардынаў (Нясьвіж)

(Перанакіравана з «Кляштар бэрнардынаў (Нясьвіж)»)
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятой Кацярыны і кляштар бэрнардынаў
Кляштар бэрнардынаў
Кляштар бэрнардынаў
Краіна Беларусь
Места Нясьвіж
Каардынаты 53°13′19.69″ пн. ш. 26°40′47.60″ у. д. / 53.2221361° пн. ш. 26.6798889° у. д. / 53.2221361; 26.6798889Каардынаты: 53°13′19.69″ пн. ш. 26°40′47.60″ у. д. / 53.2221361° пн. ш. 26.6798889° у. д. / 53.2221361; 26.6798889
Канфэсія Каталіцкая царква
Эпархія Менска-Магілёўская архідыяцэзія 
Архітэктурны стыль барока
Заснавальнік Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка»
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Сьвятой Кацярыны і кляштар бэрнардынаў на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятой Кацярыны і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Сьвятой Кацярыны і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Сьвятой Кацярыны і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Сьвятой Кацярыны і кляштар бэрнардынаў на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятой Кацярыны і кляштар бэрнардынаў — помнік архітэктуры XVI стагодзьдзя ў Нясьвіжы. Знаходзіцца на паўночна-заходняй ускраіне Старога Места, на гістарычнай Бэрнардынскай вуліцы[a]. Твор архітэктуры раньняга барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс Нясьвіскага бэрнардынскага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі перабудавалі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату, па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зруйнавалі будынак касьцёла (захаваліся падмуркі). З савецкіх часоў кляштарны корпус знаходзіцца ў занядбаным стане.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Кляштар бэрнардынаў у Нясьвіжы заснавалі ў 1598 годзе з фундацыі братоў Мікалая «Сіроткі» і Юрыя Радзівілаў. У XVII ст. да касьцёла прыбудавалі капліцы Сьвятога Францішка і Сьвятой Ганны. З 1628 году пры кляштары дзеяла школа тэалёгіі, ператвораная ў 1654 годзе ў школу філязофіі.

За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1655 годзе кляштар спалілі, да 1662 году комплекс адбудавалі. Пры касьцёле дзеялі тры брацтвы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Нясьвіж апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Па пажары, у 1802—1822 гадох комплекс адбудавалі. На 1804 год у кляштары было 15 манахаў, 12 студэнтаў, у бібліятэцы — 1199 кніг. Пры кляштары працавала суконная фабрыка.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1864 годзе расейскія гвалтоўна ліквідавалі кляштар, у 1870[1] годзе касьцёл перарабілі пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). Кляштарны корпус прыстасавалі пад вайсковыя кашары.

У 1911 годзе ў былым касьцёле праводзіўся рамонт.

Найноўшы час

рэдагаваць

Улады міжваеннай Польскай Рэспублікі пакінулі будынкі за новаўтворанай Аўтакефальнай праваслаўнай царквой. У Другую сусьветную вайну комплекс атрымаў нязначныя пашкоджаньні. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл.

Архітэктура

рэдагаваць
 
Плян касьцёла, 1899 г.

Касьцёл — 3-нэфавая базыліка з павышаным цэнтральным нэфам пад 2-схільным і больш нізкімі бакавымі нэфамі пад 1-схільнымі дахамі. 2-ярусны галоўны фасад завяршаўся трыкутным франтонам, у першым ярусе на цэнтральнай восі разьмяшчаўся аркавы партал галоўнага ўвахода[2]. Роўнічныя бакавыя фасады рытмічна падзяляліся аркавымі і прастакутнымі аконнымі праёмамі (адпаведна галоўнага і бакавых нэфаў), а таксама пілястрамі ў прасьценках.

У крыпце знаходзіліся надмагільлі фундатараў, у тым ліку Міхала Казімара Рэйтана. Статуя «Ўкрыжаваньне» лічылася цудоўнай. Мастацкую цікавасьць мелі абразы Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, сьвятых Кацярыны, Ганны, Антонія і Францішка.

Кляштарны корпус — 2-павярховы П-падобны ў пляне будынак, які далучаўся да падоўжнага бакавога фасаду касьцёла.

Гістарычная графіка

рэдагаваць

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць

Дадатковыя зьвесткі

рэдагаваць
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Гейсіка, 1
  1. ^ Ярашэвіч А. Нясвіжскі кляштар бернардзінцаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 375.
  2. ^ Якімовіч Ю., Ярашэвіч А. Нясвіжскі касцёл і кляштар бернардзінцаў // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 372.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  613Г000481