Клетнае (пасёлак, Барысаўскі раён)
Кле́тнае[1] — пасёлак у Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, за 19 км на паўднёвы захад ад Маісееўшчыны. Клетнае ўваходзіць у склад Маісееўшчынскага сельсавету.
Клетнае | |
трансьліт. Klietnaje | |
Першыя згадкі: | 18 стагодзьдзе |
Былая назва: | Клетна |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Барысаўскі |
Сельсавет: | Маісееўшчынскі |
Вышыня: | 200 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 80 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 177 |
Паштовы індэкс: | 222152 |
СААТА: | 6208852046 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°31′12″ пн. ш. 28°32′24″ у. д. / 54.52° пн. ш. 28.54° у. д.Каардынаты: 54°31′12″ пн. ш. 28°32′24″ у. д. / 54.52° пн. ш. 28.54° у. д. |
± Клетнае |
Гісторыя
рэдагавацьВядома з 18 стагодзьдзя. У 1800 годзе вёска Клетна, 6 двароў, 31 жыхар, шляхецкая ўласнасьць. У 1897 годзе 18 двароў, 124 жыхары, у Красналуцкай воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні. У 1917 годзе 18 двароў, 149 жыхароў. Ад лютага да сьнежню 1918 году на тэрыторыі, акупаванай войскамі казэраўскай Нямеччыны, ад жніўня 1919 да траўня 1920 году — польскімі войскамі. Ад 1 студзеня 1919 году ў БССР, ад лютага — у Літ.-Бел. ССР, з 31 ліпеня 1920 году ў БССР. Ад 20 жніўня 1924 году ў Жартайскім сельсавеце Халопеніцкага раёну Барысаўскай, ад 9 чэрвеня 1927 г. да 26 ліпеня 1930 г. Менскай акруг, ад 8 ліпеня 1931 г. у Барысаўскім, ад 12 лютага 1935 г. зноў у Халопеніцкім раёнах, ад 20 лютага 1938 г. Менскай вобласьці, ад 26 жніўня 1959 году ў Маісееўшчынскім сельсавеце, ад 20 студзеня 1960 году ў Барысаўскім раёне. Паводле перапісу 1926 г. 17 двароў, 125 жыхароў. У 1930 г. арганізаваны калгас «Запаветы Леніна», які ў 1932 г. аб’ядноўваў 24 гаспадаркі. У 1940 г. 32 двары, 162 жыхары. У Другую сусьветную вайну ад пачатку ліпеня 1941 да 30 чэрвеня 1944 г. акупавана нямецка-фашыстоўскімі захопнікамі. Ад канца 1942 г. — у межах Барысаўска-Бягомльскай партызанскай зоны. У чэрвені 1943 г. гітлераўскія карнікі цалкам спалілі вёску, загубілі 26 жыхароў. Пасьля вайны адбудавана. У 1960 г. 182 жыхары. У 1988 г. 84 гаспадаркі, 221 жыхар. Разьмешчаны фэльчарска-акушэрскі пункт, крама. Галоўная вуліца арыентаваная з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Пэрпэндыкулярна да яе праходзіць у цэнтры плаўна выгнутая вуліца. На перакрыжаваньні — грамадзкі цэнтар. Забудавана пераважна двухбакова, жылымі драўлянымі мураванымі дамамі сядзібнага тыпу. На захадзе — гаспадарчы сэктар[2].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 80 чалавек
- 2008 год — 48 двароў[2]
- 1999 год — 146 чалавек
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 76
- ^ а б Клетнае // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. с. 134