Маісееўшчынскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Маісе́еўшчынскі сельсавет[1]адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Маісееўшчына.

Маісееўшчынскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Маісееўшчына
Дата ўтварэньня 26 жніўня 1959
Насельніцтва
  • 1793 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222151
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць

26 жніўня 1959 году створаны ў складзе Халопеніцкага раёну Менскай вобласьці, якому перададзеныя ўсе сельскія населеныя пункты скасаванага Жартайскага сельсавету. 20 студзеня 1960 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Барысаўскага раёну.

30 кастрычніка 2009 году сельсавету перададзеная частка тэрыторыі скасаванага Бродаўскага сельсавету, у тым ліку населеныя пункты Паўлаўцы, Сокалы і Старое Янчына[2].

28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Барсукі, Восава, Высачаны, Высокі Бераг, Запрудзьдзе, Іванкаўшчына, Капачэўка, Краўцова Ніва, Курган, Максімаўка, Масьцішча, Міхееўка, Навасёлы, Пагарэлае, Рубеж, Селішча, Стоткаўшчына, Стоцьберг, Траянаўка, Фралоўка — ліквідаванага Траянаўскага сельсавету[3].

Колішнія населеныя пункты

рэдагаваць

У склад сельсавету таксама ўваходзілі няісныя цяпер населеныя пункты: Азярышча, Будзішча, Булава, Восава, Высокі Бераг, Высадкае, Гурба, Накала, Пушча, Устронь[4], вёскі Алясеўка, Асовіны, Баравуха, Валатоўка, Волкава, Глобаць, Глыбочыца, Грамы, Драны Бор, Забыліна, Заверацёнка, Капаніца, Магільнае, Мазная Яма, Малахаў Бераг, Малы Люцец, Мар’ін Бор, Міхальскія Астравы, Навапольле, Навасёлкі, Няжкова, Няўбор, Падразьзе, Прыпарнае, Разлогі, Раманаўшчына, Савіна, Салаўі, Сівы Камень, Сівы Камень 2[4], Скамарохаўшчына, Студзёнка, Студзёнка 2[4], Хонава, Церахі, Чортава Волака, Шапарня, Шафорыт, пасёлак Люцец, хутары Базыльяншчына, Баравуха, Дзядок, Забальяншчына, Завод, Ласіны Перасмак, Люцец, Юроўка. Вёскі Жортай 1 і Жортай 2 цяпер уваходзяць у склад вёскі Жортай, а вёска Забалацьце (Забалоцьце[4]) у склад вёскі Маісееўшчына.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 52
  2. ^ Рашэньне Менскага абласнога савету дэпутатаў ад 30.10.2009 №219 «Пра зьмену адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Менскай вобласьці» (рас.)
  3. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
  4. ^ а б в г Памяць: Гіст.-дакум. хроніка г. Барысава і Барысаўскага р-на / Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.: Маст.: Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — С. 20. — ISBN 985-11-0077-3

Літаратура

рэдагаваць